Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага  пісьменства

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства

04 сентября 2022 371
Шаноўныя землякі!
У першую нядзелю верасня мы адзначаем Дзень беларускага пісьменства.
 Яго вялікая місія – перадаваць новым пакаленням літаратурныя скарбы нашага народа і любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за малую радзіму.
Гэтае свята займае пачэснае месца сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з'яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе. Мы, беларусы, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочым у будучыню.
Са святам, паважаныя сябры!

Раённы выканаўчы камітэт.
 Раённы Савет дэпутатаў.