Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка
04 октября 2026

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

Паважаныя настаўнікі, выкладчыкі, педагогі дадатковай адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!
загружено (6).png
Прафесія настаўніка – адна з самых значных, адказных і запатрабаваных.

Ваша праца, якая заўсёды заслугоўвае павагі і прызнання, адыгрывае найважнейшую ролю ў фарміраванні будучыні краіны.

Вы выхоўваеце новае пакаленне, дапамагаеце яму ўбачыць свет, перадаеце веды і прывіваеце лепшыя чалавечыя якасці.

Мы шчыра дзякуем вам за адданасць справе асветы і ўпэўненыя, што ваша праца і далей будзе спрыяць павышэнню прэстыжу прафесіі і развіццю адукацыйнай сістэмы.

Няхай гэты год прынясе вам шмат светлых і радасных момантаў, стане часам новых поспехаў і добрых спраў, напоўненых аптымізмам.

Жадаем вам невычэрпнай творчай энергіі, дасягнення пастаўленых мэтаў, высокіх прафесійных вынікаў, моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту! Няхай гэты святочны дзень падорыць вам шмат радасці, цёплых слоў і пажаданняў ад вучняў.

Раённы  выканаўчы камiтэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |