Гэтае свята сімвалізуе сувязь часоў і пакаленняў, любоў і клопат пра людзей старэйшага ўзросту. Гэта выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі вам – нашым бацькам і маці, ветэранам вайны, працы, пенсіянерам – за ўклад у развіццё Навагрудскага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.
За вашымі плячыма вялікае жыццё. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і найбагацейшы вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Асобная падзяка ветэранам вайны, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.
Жадаем вам мірнага неба над галавой, актыўнага і здаровага даўгалецця, узаемаразумення з роднымі людзьмі і шчасця!
Раённы выканаўчы камiтэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















