Паважаныя святары і вернікі! Сардэчна віншуем вас са светлым святам Раства Хрыстова.

Гэтае вялікае хрысціянскае свята з’яўляецца сімвалам духоўнага адраджэння і аднаўлення жыцця. Яно нябачнай нітачкай звязвае нас з пакаленнямі продкаў, выхаваных на праваслаўных традыцыях. У гэты ўрачысты дзень у сэрцах людзей умацоўваюцца высокія хрысціянскія імкненні да шчырасці, міласэрнасці і згоды, жаданне падаць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна наша ўвага, цяпло нашых сэрцаў.
Жадаем, каб цяпло і свет Каляднай ночы напоўнілі нашы сэрцы і сем’і дабром і шчасцем. Няхай Нараджэнне Хрыстова натхняе нас на плённую працу і надае ўсім сілы для ажыццяўлення высакародных задум.
Моцнага здароўя вам, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |