До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў
01 сентября 2023
Дарагія школьнікі, бацькі і настаўнікі! 
Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Наперадзе ў школьнікаў месяцы сур'ёзнай вучобы, зносін з сябрамі, поспехаў і клопатаў. Набірайцеся вопыту і ведаў, вучыцеся сваёй працай і талентам прыносіць максімальную карысць. Імкніцеся быць патрэбнымі нашай Навагрудчыне і Рэспубліцы Беларусь, поспехі якіх шмат у чым залежаць ад вас.

Сённяшнім першакласнікам пашанцавала ўступіць у свет ведаў у вельмі цікавы час! Спадзяёмся, што гады, якія вы праведзяце ў сценах школы, стануць добрым і светлым пачаткам вашага жыццёвага шляху.

Паважаныя настаўнікі! Ад вашага прафесіяналізму, педагагічнага таленту, творчасці, душэўнай шчодрасці і мудрасці залежыць будучыня нашых навучэнцаў. Няхай Дзень ведаў будзе ўпрыгожаны для вас кветкамі і дзіцячымі ўсмешкамі, напоўнены цёплымі і добрымі словамі.

Ад усёй душы жадаем школьнікам высокіх дасягненняў у вучобе, цікавых і яркіх старонак школьнага жыцця. Настаўнікам настойлівасці, вытрымкі і цярпення ў дасягненні пастаўленых задач. Няхай бацькі ганарацца поспехамі сваіх дзяцей і дапамагаюць ім рэалізоўваць і раскрываць іх таленты і магчымасці. Няхай навучальны год стане паспяховым для ўсіх!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |