ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём фінансавых і банкаўскіх работнікаў
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём фінансавых і банкаўскіх работнікаў
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём фінансавых і банкаўскіх работнікаў
05 января 2025
48
Паважаныя банкаўскія і фінансавыя работнікі, ветэраны працы! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Развітая банкаўская і фінансавая сістэма – гэта надзейная апора эканомікі, адна з асноў стабільнасці і дабрабыту краіны і рэгіёну.
Сучасныя рэаліі прад'яўляюць да вас сур'ёзныя патрабаванні – гэта высокая кваліфікацыя, правільны менеджмент, уменне працаваць з людзьмі, вялікая самааддача і адданасць сваёй справе.
Прыемна адзначыць, што банкаўскія ўстановы Навагрудчыны ўносяць свой дастойны ўклад у справу дасягнення запланаваных параметраў развіцця банкаўскай сферы рэспублікі ў адпаведнасці з грашова-крэдытнай палітыкай нашай дзяржавы.
Жадаем усім работнікам банкаўскіх і фінансавых устаноў надзейных дзелавых партнёраў, сумленных кліентаў, росту і росквіту бізнэса, шчасця, здароўя і дабрабыту.