ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука
03 июля 2024
269
Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзень Незалежнасці – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Гэтае свята ўвасабляе ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, з'яўляецца яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да Радзімы.
У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад загінулымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы сустракаем галоўнае свята краіны з верай у мір і стабільнасць, цвёрдай упэўненасцю, што стваральная і штодзённая праца кожнага з нас забяспечыць дабрабыт роднай зямлі. Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыятызме. Менавіта таму мы смела і спакойна глядзім у будучыню.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, добрага настрою, творчага натхнення і поспехаў у працы! Шчасця і дабрабыту ў кожным доме і мірнага неба над нашай Радзімай!
А. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. Жук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. «Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook | Instagram | YouTube | TikTok |