Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна з Днём народнага адзінства

17 сентября 2023 310
Паважаныя жыхары Навагрудчыны! 

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае свята – падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс. Патрыятызм, грамадзянскасць і любоў да сваёй Радзімы на працягу многіх стагоддзяў аб'ядноўвалі наш народ, дапамагалі яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Прыхільнасць да гэтых непарушных каштоўнасцей і сёння служыць невычэрпнай крыніцай натхнення і стварэння на карысць Рэспублікі Беларусь.

Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі захаваць, але і прымножыць дасягненні Беларусі дзеля будучыні нашай краіны і дабрабыту беларускага народа! 

У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму, бадзёрага настрою і мірнага неба над галавой. Са святам!

Э.А. САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. А.Г. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |