До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага раённага ваканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў лесу і лесаперапрацоўчай прамысловасці

Віншаванне Навагрудскага раённага ваканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў лесу і лесаперапрацоўчай прамысловасці
17 сентября 2023
У трэцюю нядзелю верасня сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў лесу – адзначае калектыў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Навагрудскі лясгас», а таксама ветэраны працы.

Лес – наш нацыянальны набытак, патэнцыяльная аснова экалагічнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця дзяржавы. Яго захаванне і рацыянальнае выкарыстанне з'яўляюцца важнай дзяржаўнай задачай для лесаводаў рэспублікі, у тым ліку і нашага раёна. Усё, што вы робіце сёння, паслужыць будучым пакаленням, будзе для іх добрым прыкладам руплівага стаўлення да зямлі, на якой мы жывём.

Выказваем глыбокую падзяку і ўдзячнасць усім вам за паўсядзённую і напружаную працу, за неацэнны ўклад у захаванне і прымнажэнне прыродных рэсурсаў Навагрудчыны і Беларусі. Жадаем усім работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і росквіту, новых працоўных здзяйсненняў на карысць нашай роднай Беларусі!


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |