Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

25 июля 2025 384

Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём пажарнай службы.

Вы абралі для сябе адну з самых складаных і небяспечных прафесій. Менавіта вам даводзіцца ісці на дапамогу людзям у любую пару года, сутак, у любое надвор'е.

Пажарным-выратавальнікам у іх складанай працы дапамагае высокі ўзровень супрацьпажарнай абароны і такія асабістыя якасці, як сіла духу, бясстрашнасць, самаадданасць, гатоўнасць любому надзвычайнаму здарэнню супрацьпаставіць майстэрства і прафесіяналізм.

Мы выказваем сардэчную ўдзячнасць усім супрацоўнікам пажарнай службы – і тым, хто займаецца прафілактыкай пажараў, і тым, хто знаходзіцца на перадавой лініі агню. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, мужнасці, стойкасці, сямейнага дабрабыту і каб як мага радзей гучалі сірэны пажарных машын.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |