Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ
***
Ты скажы, мая мілая,
Чаго так затужылася?
Ці каханне астыла, як
Зямля снегам пакрылася?
Ты скажы мне, радзімая,
Чаго бровы насупіла?
У мяне ты адзіная –
Чаму ж так недаступная?
Ты заўжды заставалася
Яснай зорачкай ранняю.
Можа, што напаткалася
У жыцці тваім даўняе?
Ты скажы мне, зараначка,
Чаго носік павесіла?
Быццам птушка-падраначак,
Паглядаеш нявесела.
Дык спявай, дарагая,
З сяміструннай гітараю
Тую песню, якая
Называецца мараю.
***
Паважаныя жанчыны!
Як тут лепей мне сказаць?
Толькі бачу: мае словы
Неяк дробязна гучаць.
Для вас ранняю вясною
Сад вішнёвы расквітнеў,
Пахне ягадай лясною,
Салаўіны чую спеў.
Ап’яніў мяне адразу.
Буду кветачкі дзяліць,
З сакавіцкім сонцам разам
Капяжом вясну хваліць.
Я віншую вас са святам,
З першай кветачкай вясны,
І жадаю, каб багата
Зноў радзілі каласы,
Што растуць у родным полі,
Зелянеюць і цвітуць.
Вам жадаю лепшай долі –
Свежым водарам дыхнуць.
Вікторыя СМОЛКА
СА СВЯТАМ 8 САКАВІКА
Матулі, бабулі,
Дачушкі, унучкі,
Сяброўкі!
Каб сонейка лашчыла
Светлыя вашы галоўкі,
Будзьце, як мілыя кветачкі-краскі,
Самыя першыя,
З вочкамі яснымі-яснымі!
Свежыя! Любыя! Лепшыя!
***
Шукайце дар у дабрыні,
Адзіны, Божы, незвычайны…
А музыку – у цішыні…
А шчасця голас – у маўчанні.
Шукайце ноччу зорны дождж,
А раніцай пяшчотна-снежнай
Душу пусціце басанож
Той дзіўнай… І нябачнай сцежкай…
Каб чараўніца павяла
У казку-яву за сабою,
Жывіце пошукам святла,
Надзеі, веры і любові…
Людміла КЕБІЧ
СУМНЫ ВЕЧАР
Сумны вечар пераплыў у ноч,
Поўную сумневу і трывогі.
Я цябе сама прасіла: “Збоч!”
Назаўжды сыдзі з маёй дарогі.
За акном, нібы вялізны кіт,
Плёскаецца ў зорным моры поўня.
Той касмічны, нежывы блакіт
У тваіх вачах да гэтуль помню.
Нікуды не дзецца ад яго,
Хоць накрыйся коўдраю касматай.
З дня наканаванага таго
Не было ў мяне ўжо болей святаў.
Белы дзень ператварыўся ў ноч,
А жыццё – суцэльнае чаканне.
Я цябе сама прасіла: “Збоч!”
А цяпер вымольваю вяртання.
СТРЫЖЫ
Да цябе стрыжамі ўвішнымі
думкі мройныя ляцяць,
вусны сонечнымі вішнямі –
іх бы прагна смакаваць! –
пацалункаў зачакаліся –
два пякельных рубяжы –
дакраніся – і атравішся,
і нікуды не збяжыш.
Сок пунсовы перастоены,
пераброджаны ў віно…
гэты свет жахліва скроены –
міг адзін – стаўчэ на дно
прагі сэрца несуцішныя,
неўтаймоўныя гады…
ды ляцяць стрыжы ўвішныя
да цябе – цераз гады.
Анатолий АПАНАСЕВИЧ
ЯВИЛИСЬ ВЫ
Явились Вы – и гамма красок
Легла на жизни полотно,
Явились Вы – средь мира масок
Лицо прекрасное одно.
Ласкаю взором восхищённым
Плоть долго мучившей мечты,
Летать хочу я, окрылённый
Виденьем цельной красоты.
Ка на заре свет величавый,
В пустынном зное ручеёк,
Явились Вы, но, Боже правый:
От Вас к Тебе путь так далёк…
Ч.М.
Вам, благородной лебеди
На синей глади вод,
Молва пернатой челяди –
Что камень или гнёт.
Чем клёкот их, чириканье
И карканье их стай,
Вам лучше снег Великоднем,
Милей собачий лай.
Но кто богат огранкою,
И кто лучами люб,
Поступится ль осанкою
И гордым складом губ?
Так оградит Вас крестное –
Чела Высокий Свет,
Сменить лукавым – честное,
На колер – белый цвет!
Тамара МАЗУР
ГУЛЬНЯ З ЛЁСАМ
Мяне не вылечыць вясною:
Растанне – крыж, каханне – плаха.
Жартоўна лёс гуляў са мною,
А я гуляла з ім без страху.
Ды без пасланняў і намераў
Вады крынічнай не напіцца.
Толькі ў аднопястую веру,
Што жаль пакутай загаіцца.
Яшчэ ж не высушаны воды
Маіх расхрыстаных пачуццяў.
Яшчэ я прагну асалоды
Да сэрца ўласнага вярнуцца.
Не можа звацца тое вечным,
Якое нас трывожыць звонку.
Сама з сабой, хоць небяспечна
Вось так ступаць па дроце тонкім.
Невінаватая – з віною.
Адна ў прасторы паміждахаў.
Жартоўна лёс гуляў са мною,
А я гуляла з ім без страху.
ТЫДЗЕНЬ ШЧАСЦЯ
Тыдзень шчасця з я многа пазычаны
У ладдзі, што на хваля хмарскіх.
Тыдзень шчасця адмеран, адлічаны
Без зайздрослівых плётак чужых.
А далей – хмары, цемра і вецер…
Ты на вёслах застаўся адзін.
Я адчайна ратую наш ветразь,
Прымацоўваю колькі гадзін.
Паспрабуем яшчэ пратрымацца
Рамантычным настроем… Штарміць…
І няма нам калі паспрачацца,
І няма чаго зараз дзяліць.
Акрамя толькі гэтага днішча,
Што заліта вадой да калень.
Сціхне шторм, і наноў апірышча
Нам падорыць суцішаны дзень.
Георгий КИСЕЛЁВ
* * *
Я что-то там скребу пером,
Бренчу, пиликаю.
И вдруг — как в ясном небе гром:
Живу с великою.
О нет, она — не из премьерш,
Простая, ладная.
Но утром говорит «поешь!»,
Ещё подкладывая.
Не из речистых депутатш,
Что там дурачатся.
При ней с меня весь эпатаж
Слетает начисто.
Мне с ней прохладно и в жару,
Сыто без ужина.
С великой женщиной живу,
И незаслуженно.
Легко ей душу обнажить
Мою, взгляд суживая.
И мне б не просто с нею жить,
А жить прислуживая.
Хлопочет целый день, снуёт
По хате, бедная.
И я на жалости её
Держусь над бездною.
* * *
Мы перекрыли солнце шторой,
И рядом с тенью, взаперти,
Подрёмывает та, с которой
Я грезил счастье обрести.
А счастье — что? Оно химера
Или развеялось, как дым.
Она проснётся, скажет: «Гера,
Присядь ко мне, поговорим!»
И я пойду на лучик взгляда
На голос, милый мне давно,
И улыбнусь, и рядом сяду.
А счастье — где? Да вот оно!
Віктар КУРЛОВІЧ
ЗАСТАНЬСЯ
Нямала дарог давялося
Мне поплеч з табою прайсці
І ўсё, што прызначана лёсам,
Пароўну дзяліць у жыцці.
Але так імкліва, здаецца,
Бягуць, пралятаюць гады.
Няхай жа душа застанецца
Твая маладой назаўжды.
Застанься чароўнаю кветкай,
Якою заўсёды была,
Што снежнай зімою і ўлетку
Прыгожа і пышна цвіла.
Будзь зоркай-загадкай начною,
Адной з тых, што ў небе гараць,
Каб я любаваўся табою,
Ды так і не змог разгадаць.
Застанься праменьчыкам сонца,
Які мімаходзь зазірне
Халоднай парой у ваконца
І ласкай сагрэе мяне.
Ці тым трапяткім жаваронкам,
Што дзесьці ў блакіце дрыжыць,
Каб песняю шчырай і звонкай
Змагла раніцой разбудзіць.
Хаця з веснавою вадою
Твая маладосць адплыла,
Застанься, прашу я, такою,
Якой для мяне ты была!
МНЕ ШКАДА
Мне шкада тых, хто страціў каханне,
У пачуцці не верыць свае,
Не кладзецца з ім спаць на змярканні,
Раніцой разам з ім не ўстае.
Для каго пройдзе час некаторы,
І ў жыцці гэтым стануць важней
Не каханне, а больш нагаворы
Безадказных, зайздросных людзей.
Пачынаюцца крыўды, разборкі –
Хто сказаў, ці зрабіў што не так.
Толькі ў выніку – цяжкі і горкі
Ад былога кахання камяк.
Тых шкада, часам хто забывае,
Каб падняць асабістае “я”,
Што заўжды ёсць каштоўнасць другая –
Гэта родны наш дом і сям’я.
Іншы раз хто ад самага ранку,
Дня згубіўшы дастойны працяг,
На гулянку, ці проста на сварку
Прамяняў свой сямейны ачаг.
І нярэдка тады, мне здаецца,
Што б далей чалавек не рабіў,
Аднаго шкадаваць застанецца –
Ён жыццё напалову пражыў…
Будзе менш хай у ім развітанняў
І разбітых дашчэнту надзей.
Хай агнём сваім вечным каханне
Грэе сэрцы і душы людзей!
Ала КЛЕМЯНОК
БЫВАЙ
Бывай.
Да заўтра. Да світання.
А, можа, нават назаўжды.
Магчыма, толькі да спаткання.
Да развітання. Да жуды.
Бывай.
Не помню абяцанняў,
Іх не збіраю я ў запас,
Ні слоў ласкавых, ні прызнанняў
Не берагу на чорны час.
Бывай.
А ты мяне не чуеш…
О, мудрасць позняя мая!
Я ведала, што расчаруеш.
І ўсё ж была шчаслівай я.
***
Захварэла, сэрца,захварэла,
Крыўды яго раняць, нібы стрэлы.
Што табе маё каханне, любы?
Кожны крок – бліжэй,
Бліжэй да згубы.
Дзесьці за лясамі, за марамі
Ходзяць цені нашымі дварамі,
Моўчкі ходзяць, як і мы хадзілі,
Моўчкі любяць, што і мы любілі:
Чыстае паветра, дождж імглісты,
У вясёлках небасхіл празрысты.
Нашыя сляды там не астылі,
Вецер іх не здзьмуў,
Дажджы не змылі.
У расстанні мара не сгарэла.
Захварэла сэрца, захварэла…
Дмитрий РАДИОНЧИК
БЛИЖЕ К ВЕСНЕ
Часто в конце зимы я слышу далёкий зов,
Чей-то зловещий шёпот, прошлого трубный звук.
Серая тень тревоги бродит в глубинах снов,
Камнем лежит на сердце; валится всё из рук.
Перечень поражений – календаря листы.
Острые крылья ветра мне расчищают путь.
Лишь о тебе все мысли. Только при чём здесь ты?..
Мне не поспеть за ветром, в сторону не свернуть.
Пёстрый весенний город, как шутовской колпак.
Пряное бездорожье, стаи каких-то птиц.
Кажется, что кварталы, стоит лишь сделать шаг,
Приобретут вид замков, окна – черты бойниц.
Реки и горизонты, словно сплелись в одно.
Средневековой битвой выглядит ледоход,
Но поглотить пространство времени не дано,
Как не дано пространству времени сбавить ход.
Стоит чуть оступиться – станешь везде чужим,
Без роду и без племени странником из глуши.
Мартовскими ручьями мир исполняет гимн.
Струи капели звонкой – струны моей души.
Вынесены из боя, залпами прожжены,
Сизые клочья неба, шёлк фронтовых знамён.
Ближе к весне – всё меньше, знаю, моей вины
В этой вселенской свалке, где, как дитя,влюблён.
Все лабиринты мира нынче ведут к тебе.
Как обуздать стихию, что все зовут весной?
Сей календарный прочерк – шрам на моей судьбе –
Между зимой и летом, между тобой и мной.
ЛУННЫЙ ПАСТУХ
Мы ходим по кругу, живём невпопад или рубим с плеча,
Пытаясь уйти, покорить, одолеть, испытать, превозмочь…
Хоть поезд ушёл; еле слышно колёса стучат,
Как вдруг ни с того, ни с сего опускается ночь.
И тут же сбивается ритм семимильных шагов,
Выходят из строя системы космических сфер,
И не различить ни знамён, ни ухмылок богов.
Нетвёрдой рукою отключен вселенский торшер.
Мы смотрим во тьму; у нас тайна одна на двоих.
Мостом через бездну сплетаются наши тела.
Этюд акварелью дополнит словесный триптих.
В ночном же полёте у нас на двоих два крыла.
Твой вздох легковесный опять устремляется ввысь,
Тревоги и страхи мои увлекая с собой,
И лунное стадо уже начинает пастись.
Небесный пастух забывает дорогу домой…
Весь мир по кирпичику падает к нашим ногам,
Но скоро наступит рассвет, вечный мой визави.
Мы будем друг друга, как прежде любить по ночам,
Наутро ища оправдания этой любви.
Пётр СЕМИНСКИЙ
***
В каждой женщине хочется мне разглядеть
Что-то необычайно обычное вроде.
Тайны жизни, бурлящей сегодня и впредь,
Семя вечной любви, неподвластной природе.
Виртуальный этюд об искристой душе
Я движением глаз вывожу на тумане,
На моём одиноком хмельном этаже,
На незримой стене и на дней экибане.
Поцелуи сплетают со сказкою будни,
Вальс свиданий сменяя на шейк живота…
И несёт над планетою ветер беспутный
Остальным неприметное кружево тайн.
Я с мечтою на связь выхожу без модема,
Наслажденья ловлю золотую форель.
И уносят слова за кулисы поэмы
Обладанья святую, как ночь, акварель.
ЗАПРЕТ
Ты – запретное яблоко взрыва,
Разорвавшего кружево дней
На сапфиры взаимных порывов
И сиянье сердечных огней.
О тебе мне писать запрещает
Именитых поэтов устав…
Ты признаний незримую стаю
Оживила, любимою став.
Несмотря на запрет корифеев,
Я, усевшись за письменный стол,
Наши дни безоглядно лелею,
В них вплетая томящий глагол.
Наталля ЦВІРКО
ВЕЧАР
Рассыпае вечар
Зоркі ў паднябессі,
Напявае вецер
Ледзве чутна песню,
І вяслуе месяц
Па дрыготкіх хвалях.
Недзе ля каліны
Ты мяне чакаеш.
Засцілае вечар
Сцежкі цішынёю,
Засынае вецер
Пад густой вярбою,
І туман бялюткі
Сцелецца паволі.
Сцежкай вечаровай
Крочым мы з табою.
Раскрывае вечар
Казкі-таямніцы,
І даносіць водар
Пахкай медуніцы,
І ад слоў гарачых
Сэрца гулка б’ецца.
Вось яно – каханне –
Радасна смяецца!
***
Не трывож маё сэрца зноўку,
Бо і так яно мне баліць.
Зацягнулася наша вандроўка,
Але нельга яе спыніць.
Мы з табой, як заўжды, далёка,
І ці станем ужо бліжэй?
Сонца ў небе гарыць высока,
Але шлях да цябе – цяжэй.
Можа, трэба даўно спыніцца,
І цябе назаўжды забыць?
Ды з гаючай вадой крыніца
Не змаўкае, бруіць, звініць.
Ірына ВОЙТКА
***
Не шукаю сабе адзіноты.
Не шукаю табе адзіноты.
Але птушкай кружляе у потай
Нада мною мая адзінота.
Я сам-насам з сваёй адзінотай
у гармоніі гукаў і нотаў.
Я адна – не адна. Не з табою.
А я з ѐй, адзінотай сваѐю.
Не шукаю сабе адзіноты.
Не шукаю табе адзіноты
***
І Бог даруе мне вясну
яшчэадну, яшчэадну!
У гэтай міласнай вясне,
нібыта ў сне, нібыта ў сне,
пялёсткаў водар удыхаю,
лаўлю праменьчык з небакраю,
ў траву высокую ступаю
і ажываю, ажываю…