У Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання адбылася паэтычная гадзіна «З Купалам у сэрцы жывём»

У Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання адбылася паэтычная гадзіна «З Купалам у сэрцы жывём»

У Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання адбылася паэтычная гадзіна «З Купалам у сэрцы жывём»

07 июля 2021 952
7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідар беларускага нацыянальнага адраджэння, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Напярэдадні знамянальнай падзеі ў бібліятэцы сямейнага чытання ладзілася паэтычная гадзіна «З Купалам у сэрцы жывём».

Разам з чытачамі работнікі бібліятэкі чыталі вершы народнага паэта, вядомыя з самага дзяцінства. Прагучалі таксама паэтычныя творы Міколы Аўрамчыка, Веры Бруевай, Паўла Пруднікава, Сяргея Грахоўскага, Леаніда Дайнекі і іншых паэтаў, прысвечаныя Янку Купале. А яшчэ здарылася так, што ў аднаго з чытачоў, Ягора – дзень нараджэння таксама 7 ліпеня, як і ў Купалы. Бібліятэкары пажадалі юнаку, каб абавязкова здзейсніліся ўсе яго мары, а жыццё поўнілася толькі самымі яркімі і шчаслівымі падзеямі.

Да імпрэзы была арганізавана кніжная выстава. Літаратура, якая была на ёй прадстаўлена, адлюстроўвала жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы. Тут жа ўвазе чытачоў былі прадстаўлены і творы вядомага класіка.

Янка Купала пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.

Па матэрыялах сайта gorbibl.nov-centr.of.by.