
З сучаснай дзіцячай кнігай пазнаёміліся маленькія чытачы падчас сустрэчы па тэме «Міласэрнасць і кніга». ДЎзеці даведаліся аб з’яўленні славянскай пісьменнасці, аб жыцці і дзейнасці першадрукароў Івана Фёдарава, Францыска Скарыны, змаглі пазнаёміцца з творчасцю педагога і дзіцячага пісьменніка Канстанціна Ушынскага, паводле яго казак і апавяданняў ім было прапанавана паглядзець лялечны спектакль бібліятэчнага ЛіТэатра “Церамок” “Жадаем дабра”. Напрыканцы з дзецьмі пагутарылі старэйшая сястра з Навагрудскага праваслаўнага сястрынства у гонар святога апостала Іаана Багаслова Ірына Уладзіміраўна Кокаш і настаўніца СШ №1 Ніна Аляксееўна Пашкевіч аб сучаснай дзіцячай духоўнай літаратурай.
Фонды бібліятэк папоўніліся новымі кнігамі.
Ірына Царук, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі
Варта пачытаць:
Драгоценные жемчужины древней столицы. Что увидеть и чем заняться в Новогрудке?
Навагрудак рыхтуецца адзначыць сваё 975-годдзе



















