До дня Великой
Победы осталось

Сяргей Некрашэвіч: «Самае галоўнае – сумленна выконваць свой доўг»

Сяргей Некрашэвіч: «Самае галоўнае – сумленна выконваць свой доўг»

01 мая 2019
У кожнага афіцэра свой шлях да запаветных зорак. У намесніка камандзіра 255-га асобнага радыётэхнічнага палка (асаблівага назначэння) палкоўніка Сяргея Некрашэвіча служба на працягу 26 гадоў звязана з Навагрудчынай. – Не скажу, што аб службе ў арміі я марыў з дзяцінства, – прызнаўся падчас нашай размовы Сяргей Міхайлавіч. – У большай ступені на мой выбар паўплываў настаўнік ваеннай падрыхтоўкі і тата Міхаіл Васільевіч, заслужаны настаўнік фізічнай культуры Людзіневічскай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна. Тата ўзнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета Беларусі. Мама Любоў Аляксандраўна настаўнік хіміі і біялогіі. У нашай сям’і ваенным быў толькі дзядзька. І мы з братам пазней прымералі ваенную форму. Брат Аляксандр працуе ў крымінальным вышуку, а я закончыў інжынерны факультэт Чарапавецкага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча радыёэлектронікі, – расказвае афіцэр. – Пасля вучылішча ў 1993 годзе прапаноўвалі застацца ў Расіі, але быў няпросты час, і я вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Па размеркаванні прыехаў у Навагрудак. Вельмі пашанцавала ў гэтым плане – за 26 гадоў адно месца службы. А пачыналася яна пад камандаваннем камандзіра палка Аляксандра Шкрэбы, намеснікам камандзіра па ідэалагічнай рабоце быў Мікалай Бабровіч, намеснікам па тэхніцы Валерый Дзяркач. Яны мае настаўнікі, дарадцы, ад іх атрымліваў заўсёды вялікую дапамогу, вучыўся і ў прапаршчыка Фёдара Царыкевіча. Зараз адказваю за баявую падрыхтоўку палка, а даводзілася камандаваць і, так скажам, экперыментальнай жаночай ротай. Няпроста было спачатку, бо вучылі нас камандаваць мужчынскім калектывам, – дадае Сяргей Міхайлавіч. – Мне падабаецца працаваць з людзьмі. У кожным чалавеку заўсёды імкнуся знайсці яго моцныя бакі, паказаць, што ён частка калектыву, дзесьці дапамагчы, своечасова падказаць. Прытрымліваюся правіла: перш чым прыняць нейкае рашэнне, трэба не адзін раз пераканацца ў яго правільнасці, бо ад цябе шмат у чым зале­жыць лёс іншых людзей. Дома афіцэра чакае, ганарыцца ім яго сям’я – жонка Наталля і дачка Яна. Жонка разумее і падтрымлівае мужа, бо таксама служыла на працягу 20 гадоў у палку. – Самае галоўнае – сумленна выконваць свой доўг, расці ў прафесійным плане. І, вядома ж, ставіць мэты і дасягаць іх. Тады ўсё атрымаецца, – упэўнены палкоўнік Сяргей Міхайлавіч Некрашэвіч. Вольга Пісар, «НЖ» Варта пачытаць: Андрэй Маркушэўскі: «Быць прафесіяналам і паважаць людзей» Ніна Кавальчук: «Кандытар – прафесія «смачная» Таццяна Яроцкая: «Сацыяльная работа – маё прызванне»