Падрыхтоўка падлеткаў да ўсвядомленнага, абгрунтаванага выбару будучай прафесіі – задача эканамічнай, сацыяльнай і маральнай значнасці ў дзейнасці класнага кіраўніка. Менавіта школа павінна дапамагчы дзецям вызначыцца ў шматлікім коле прафесій і спецыяльнасцей. Настаўнікі, псіхолагі, педагогі сацыяльныя павінны дапамагчы ў вызначэнні інтарэсаў, схільнасцей, індывідуальных асаблівасцей дзіцяці і падказаць, якія спецыяльнасці найбольш запатрабаваны ў грамадстве на сённяшні час?

«Школа будучай прафесіі» – гэта сістэма класных гадзін, які накіраваны на вырашэнне вышэакрэсленых задач праз прафарыентацыйныя гульні, мультпарад прафесій і, безумоўна, сур'ёзныя даследаванні. Так шасцікласнікі ў анлайн рэжыме выконвалі тэст на вызначэнне прафесійных здольнасцей і накіраванасці па Л. Йовайшы. Выявілася, што палова дзяцей мае накіраванасць да экстрэмальных прафесій: выратавальнік, міліцыянер, падарожнік, ваеннаслужачы і г.д. Дзяўчынкі маюць накіраванасць да працы ў сферы паслуг. Яны цікавяцца прафесіяй повар-кулінар.

З прафесіяй выратавальніка нам дапамог пазнаёміцца любімы часопіс «Юны выратавальнік». На яго старонках мы прачыталі аб нашым аднавяскоўцы Дзмітрыю Зайко, які да канца выканаў свой прафесійны і чалавечы доўг. Ён загінуў падчас тушэння пажару ў вёсцы Нёўда. «Прафесія выратавальніка небяспечная, яе варты толькі «сапраўдныя» юнакі і мужчыны, але ж такая неабходная ў грамадстве» – да такой высновы прыйшлі вучні.

Зусім нечакана да нас завітаў школьны Паваронак, талісман нашай сталоўкі, з меню ў руках. З ім прыйшла і Алеся Віктараўна Маляўка – школьны повар, якая расказала, дзе можна атрымаць гэтую прафесію . Дзеці цікавіліся, ці складаная прафесія, якія заробкі, ці палюбіла сваю прафесію маладая жанчына.

Падчас заняткаў у «Школе будучай прафесіі» ўсе ўдзельнікі атрымалі выдатныя адзнакі і задумаліся не толькі аб тым: «Кім быць?» але і «Якім быць?».
Тамара Сурага,
класны кіраўнік 6 класа Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.