Брэндавае свята «Любчанскі шпацыр Радзівілаў» сабрала аматараў гісторыі замка і доблесці яго воінаў

Брэндавае свята «Любчанскі шпацыр Радзівілаў» сабрала аматараў гісторыі замка і доблесці яго воінаў

Брэндавае свята «Любчанскі шпацыр Радзівілаў» сабрала аматараў гісторыі замка і доблесці яго воінаў

15 июня 2024 680

Любчанскі замак – любімае месца адпачынку не толькі мясцовых жыхароў. Ён прыцягвае сваёй непаўторнай веліччу і цікавай гісторыяй многіх турыстаў.Традыцыйна на тэрыторыі замка праходзіць «Любчанскі шпацыр Радзівілаў» – гэта свята гісторыі замка і доблесці яго воінаў. У суботу, 15 чэрвеня, на свяце панавала асаблівая атмасфера цеплыні і добразычлівасці ў аздабленні музыкі, танцаў і шчырых слоў.


Любчанскі замак, які яшчэ называюць замкам шляхцічаў Кішак і магнатаў Радзівілаў, быў закладзены ў другой палове XVI ст. на левым беразе Нёмана. Будаўніцтва на прыбярэжным узгорку пачаў Ян Кішка, працягнуў Кшыштаф Радзівіл, да якога маёнтак перайшоў у спадчыну. З мэтай аднаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці Іванам Антонавічам Пячынскім быў створаны дабрачынны фонд «Любчанскі замак». Дзякуючы намаганням фонду і валанцёрам, сёння замак адраджаецца. А дзякуючы цікаваму мерапрыемству, пра гісторыю замка даведаецца яшчэ больш людзей.


Праграма брэндавага свята была даволі насычанай, а замкавая прастора стала сцэнай для артыстаў.

Пачалося мерапрыемства з тэатралізаванага прадстаўлення «Замак над Нёманам», якое падрыхтавалі работнікі ўстановы культуры Любчанскі гарадскі дом культуры. Пасля невялікага экскурсу ў гісторыю Любчанскай зямлі і знакамітага замка, які ў апошнія гады паўстаў перад намі ў новым абліччы, госці і ўдзельнікі свята акунуліся ў атмасферу мінулага. Кожны з прысутных змог сябе адчуць кнезем ці князёўнай, а юныя госці – рыцарамі, усе разам перамаглі цмока.


Танцавальная праграма народнага ансамбля песні і танца «Свіцязь» не пакінула раўнадушным на свяце нікога. З задавальненнем госці разам з артыстамі падчас майстар-класу развучвалі кракавяк і задорную кадрылю, іншыя побытавыя танцы. Не толькі дарослыя, але і дзеці кінуліся ў пляс разам з танцорамі-прафесіяналамі.


Прыемныя ўражанні прысутным падарылі выступленні ўдзельнікаў аматарскай творчасці Брольніцкага сельскага дома культуры.


Дзякуючы намаганням работнікаў культуры цікава тут было людзям усіх узроставых катэгорый. Гульні і забавы – для дзяцей, канцэрт – для моладзі і дарослых, святочны гандаль, фотазоны, майстар-класы – сумаваць часу не было. Быў арганізаваны святочны гандаль, кірмаш рамеснікаў і майстроў народных промыслаў. Усе прысутныя на свяце адпачылі і павесяліліся ад душы.


Упэўнена, што найлепшай падзякай арганізатарам за чарговую яркую старонку ў сваім жыцці сталі цудоўны настрой, а таксама шчырыя ўсмешкі любчан і гасцей мерапрыемства.

Брэндавае свята «Любчанскі шпацыр Радзівілаў» – яшчэ адна падстава ганарацца гісторыяй роднай зямлі і рабіць усё неабходнае дзеля яе захавання.

    

 «Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |

Автор: Ольга Писар, «НЖ»