Дзень народнага адзінства – 17 верасня

Дзень народнага адзінства – 17 верасня

Дзень народнага адзінства – 17 верасня

25 июня 2021 4666
17 верасня цяпер не толькі ў назвах нашых вуліц – Указам Прэзідэнта Беларусі гэта дата аб’яўлена Днём народнага адзінства. Дакумент уносіць змяненні ва Указ № 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). У прэс-службе беларускага лідара падкрэс­лілі, што гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У гісторыі кожнай краіны бываюць складаныя часы, калі для захавання суверэнітэту, прадаўжэння спакойнага стабільнага жыцця грамадства, эканамічнага развіцця асабліва важным становіцца згуртаванне народа. Таму бягучы год аб’яўлены Годам народнага адзінства. У нас шмат таго, што аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына і выдатныя людзі.

Азнаёміцца з усім гэтым бліжэй дапаможа інтэрнэт-сайт, прысвечаны Году народнага адзінства, які пачаў сваю работу па адрасе: https://www.godedinstva.by//ru.

Людзі, падзеі і традыцыі – усё, што нас аб’ядноўвае, прадстаўлена на сайце Года народнага адзінства. Тут таксама размешчана інфармацыя аб новым дзяржаўным свяце – Дні народнага адзінства.

Алена Ермакова, «НЖ»