
Дзе падаць заяву
Працэдура рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне працягнецца да 1 чэрвеня ўключна. Усяго будзе працаваць 41 пункт прыёму дакументаў.
Тэсціраванне будзе праводзіцца з 16 чэрвеня па 8 ліпеня.
Калі рашэнне аб рэгістрацыі на ЦТ прынята, то абітурыент павінен звярнуцца ў адну з устаноў адукацыі, якія вызначаны
як пункты рэгістрацыі. Абсалютнай навацыяй бягучага года з’яўляецца запаўненне заявы на ЦТ у электронным выглядзе – на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). Сістэма прапануе ўвесці серыю і нумар дакумента, які сцвярджае асобу, таксама неабходна ўказаць нумар тэлефона, на які прыйдзе СМС з кодам-паролем для доступу ў асабісты кабінет. Там жа выбіраюцца вучэбныя дысцыпліны і пункты, дзе абітурыент плануе напісаць тэсты па кожным з прадметаў.
Аплата і кошт
Не пазней за 1 чэрвеня неабходна аплаціць удзел у ЦТ праз сістэму «Разлік» (АРЫП). Гэта тычыцца тых, хто прайшоў рэгістрацыю на сайце РІКВ, і тых, хто звяртаўся ў пункт тэсціравання. Для аплаты неабходна ведаць нумар свайго асабовага рахунку, які ўказаны ў асабістым кабінеце.
Кошт за адзін прадмет – 2.90 рублёў.
Як атрымаць пропуск
Забраць пропуск на тэсціраванне можна ў пункце рэгістрацыі, дзе абітурыент асабіста падаваў заяву для ўдзелу ў ЦТ. Калі заява падавалася праз сайт РІКВ, атрымаць пропуск можна ў адным з пунктаў рэгістрацыі, дзе абітурыент плануе праходзіць ЦТ.
Абавязкова пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.
Пропуск лічыцца аформленым, калі на ім ёсць пячатка пункта рэгістрацыі, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка і ўказаны рэгістрацыйны нумар.
Важна: карэкціраваць інфармацыю ў асабістым кабінеце (змяняць набор вучэбных прадметаў, мову прадастаўлення тэста, пункты правядзення тэсціравання і інш.) можна толькі па 1 чэрвеня і да моманту атрымання пропуску.
Тэрміны прыёму дакументаў
З 20 па 26 ліпеня – падача дакументаў у ВНУ на бюджэт на дзённую форму навучання і на завочную. Але для некаторых іншых катэгорый абітурыентаў даты паступлення будут адрознівацца:
з 20 па 28 ліпеня ажыццяўляецца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю на дзённае аддзяленне;
з 20 па 22 ліпеня вядзецца прыём дакументаў ад выпускнікоў пед- і агракласаў, якія паступаюць па субяседаванні;
з 15 лістапада па 5 снежня падаюцца заявы ад тых, хто паступае на завочную форму сельскагаспадарчага профілю.
З 20 ліпеня па 9 жніўня ажыццяўляецца прыём на платнае аддзяленне. Для некаторых ВНУ гэтыя даты могуць адрознівацца:
з 20 ліпеня па 5 жніўня – для Акадэміі МУС, Магілёўскага інстытута МУС, УГА МНС;
з 20 ліпеня па 10 жніўня – падаюць дакументы на платную форму абітурыенты сельскагаспадарчых спецыяльнасцей дзённай формы навучання, а з 15 лістапада па 5 снежня прыём дакументаў вядзецца на завочную форму.
З 27 ліпеня па 4 жніўня – праводзяцца ўнутраныя экзамены ў ВНУ па асобных спецыяльнасцях (спартыўныя, творчыя, інтэграваныя). Так, з 27 па 29 ліпеня яны адбудуцца на ваенных факультэтах у Акадэміі МУС, УГА МНС, Ваеннай акадэміі.
З 29 ліпеня па 4 жніўня – дні паступлення на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на дзённую форму навучання, а з 6 па 15 снежня – на завочную.
У тэму
Цэнтралізаванае тэсціраванне абавязкова абітурыенты здаюць з 2004 года, хоць праверыць сваю падрыхтоўку ў форме тэсту можна было і раней, па жаданні. І калі ў 1998 годзе было здадзена 424 тэсты, а ў 1999-м – 1872, то ў 2003-м ужо 82387!
За 17 гадоў правядзення ЦТ адбылося шмат змен у падыходах і ўмовах такой ацэнкі ведаў вучняў школ. Узнікала шмат прычын для дыскусій, асабліва гэта датычылася ніжніх парогаў па прадметах для таго, каб прыняць удзел ва ўніверсітэцкім конкурсе. Шмат меркаванняў было і па пытанні ўдасканалення ЦТ у плане больш аб’ектыўнай ацэнкі ведаў для таго, каб у гонцы за баламі не ўпусціць перспектыўных, таленавітых дзяцей.
Калі ў 2004 годзе абавязковымі лічыліся толькі тэсты па беларускай і рускай мовах, то ў 2006 годзе тэсціраванне набыло звыклы выгляд: у абітурыента ёсць толькі адзін шанс, максімум 3 прадметы і адзін рэзервовы дзень, калі можна здаць прапушчаны па ўважлівай прычыне экзамен. ЦТ як асноўную форму ўступных выпрабаванняў канчаткова прымаюць як абітурыенты і іх бацькі, так і работнікі ўстаноў адукацыі.
У 2010 годдзе РІКВ прэзентаваў аўтаматызаваную сістэму рэгістрацыі ўдзельнікаў ЦТ. У першы год да яе былі падлучаныя 46 пунктаў рэгістрацыі ў Мінску і абласных цэнтрах. Да наступнага года – усе (больш за 70). Навацыяй 2021 года становіцца запаўненне заявы на ЦТ у электронным выглядзе – на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Сёння ЦТ – звыклая справа пры паступленні не толькі ва ўніверсітэты, але і ў каледжы. Што цалкам у рэчышчы сусветнай практыкі.
Графік правядзення ЦТ-2021
Беларуская мова – 16 чэрвеня
Руская мова – 18, 19 чэрвеня
Грамадазнаўства – 21 чэрвеня
Матэматыка – 23, 24 чэрвеня
Біялогія – 26 чэрвеня
Замежная мова – 28 чэрвеня
Хімія – 30 чэрвеня
Фізіка – 2 ліпеня
Гісторыя Беларусі – 4 ліпеня
Геаграфія – 6 ліпеня
Сусветная гісторыя – 8 ліпеня
Здаць ЦТ у рэзервовыя дні можна:
14 і 16 ліпеня – руская і беларуская мова,
14 і 18 ліпеня – іншыя прадметы.
Важна
Прыёмныя камісіі вышэйшых навучальных устаноў і каледжаў будуць прымаць сертыфікаты ЦТ з наступнымі баламі:
1) ад 10 балаў па рускай ці беларускай мове (для будучых філолагаў – ад 25 балаў);
2) ад 20 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;
3) ад 25 балаў па гісторыі, грамадазнаўству, замежных мовах;
4) ад 10 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, калі гэта другі профільны прадмет;
5) ад 15 балаў па гісторыі, грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах, калі гэта другі профільны прадмет.
Алена Ермакова, «НЖ»



















