До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў са Святам працы

Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў са Святам працы

01 мая 2026
Паважаныя навагрудчане! Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы!

Мірная праца – гэта вечная каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць і згоду ў грамадстве. Для беларускага народа, які перажыў ва ўсе часы вялікія выпрабаванні, – гэта асаблівы набытак.

У гэты дзень па шматгадовай традыцыі мы аддаём даніну павагі ўсім працаўнікам – ветэранам, працоўны подзвіг якіх заклаў падмурак нашага сённяшняга жыцця, іх маладой змене. Будучыня Айчыны і роднай Навагрудчыны залежыць ад штодзённай руплівай працы кожнага з нас – рабочага, селяніна, настаўніка, урача, служачага. Сакрэт поспеху – у аднадушшы  і салідарнасці, якія дапамагаюць у рашэнні любых праблем. Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцю і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце,годнае і забяспечанае жыццё кожнай сям’і, закладваецца дабрабыт нашчадкаў, забяспечваецца будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – нашага агульнага дома.

Няхай шчодрае цяпло вясенніх дзён дорыць вам бадзёры і радасны настрой, надае сілы для новых здзяйсненняў. Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |