До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай са Святам працы

01 мая 2026
Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы.
000346_5dae40bf235a5e0065800d130ba818cb.jpg
Першамай традыцыйна сімвалізуе салідарнасць і адзінства народа, наша агульнае імкненне да міру і стваральнасці. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто самааддана любіць Радзіму, – людзей розных пакаленняў і прафесій, нагадваючы пра тое, што менавіта добрасумленная праца з’яўляецца асновай дабрабыту кожнай сям’і і росквіту ўсёй дзяржавы.

У пяцігодку якасці гэтае свята набывае асаблівае значэнне. Уменне працаваць з поўнай аддачай, укладваючы ў вынік не толькі сілы і талент, але і часцінку душы, – галоўная рыса нашага народа. Сёння, калі мы разам будуем будучыню роднай Беларусі, майстэрства і адказнасць кожнага на сваім працоўным месцы становяцца залогам агульных дасягненняў. Мы па праву ганарымся працоўнымі дынастыямі, ушаноўваем ветэранаў, чые веды і вопыт сталі надзейным падмуркам цяперашніх здзяйсненняў, і радуемся поспехам моладзі, якая  толькі пачынае прафесійны шлях. У такой пераемнасці пакаленняў і павазе да чалавека працы – трывалая аснова дабрабыту і ўстойлівага развіцця нашай Бацькаўшчыны.

Няхай гэтае свята натхніць вас на добрыя справы дзеля міру і згоды на роднай зямлі, а ў вашых сем’ях нязменна пануюць любоў, гармонія і ўзаемаразуменне. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і вясенняга настрою.

Н. КАЧАНАВА, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.