20 Января 2021
300
Па ўсёй краіне ідзе актыўная падрыхтоўка да
VI Усебеларускага народнага сходу. Ад кожнай вобласці ў ім прымуць удзел не больш за 310 чалавек, усяго – 2700 удзельнікаў і запрошаных. Гэта людзі, якія прадстаўляюць усе пласты і групы насельніцтва, розных узростаў, прафесій і поглядаў. Навагрудчыну на сходзе будуць прадстаўляць дзесяць дэлегатаў. Аб тым, якія надзеі і спадзяванні звязваюць з народным форумам працаўнікі
сельскай гаспадаркі, наша размова з механізатарам ААТ «Прынёманскі», дэлегатам сходу Ігарам Каранеўскім.