У раёне падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту за 9 месяцаў бягучага года

У раёне падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту за 9 месяцаў бягучага года

У раёне падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту за 9 месяцаў бягучага года

07 декабря 2020 1457

На сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання бюджэту за 9 месяцаў бягучага года.

Вынікі работы раёна за справаздачны перыяд фарміраваліся пад уплывам шэрага негатыўных фактараў. За 9 месяцаў з 18 даведзеных паказчыкаў раёнам выканана 10. Забяспечана выкананне двух з чатырох даведзеных ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы рэгіёну: прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове і колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя рабочыя месцы за кошт адкрытых новых вытворчасцей і арганізацый.

Не ўдалося дасягнуць ключавых паказчыкаў знешнеэканамічнай дзейнасці, рознічнага таваразвароту, а таксама паказчыкаў будаўнічай і транспартнай галін, энергазберажэння, – канстатавала першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Сялевіч.


Што ў плюсе

Прамысловымі прадпрыемствамі за справаздачны перыяд забяспечана станоўчая дынаміка росту аб’ёмаў вытворчасці. Тэмп росту індэксу фізічнага аб’ёму (ІФА) склаў 105,9% пры заданні 104,1%. Пры гэтым выкананне даведзенага задання забяспечана за кошт прадпрыемстваў мясцовага ўзроўню падпарадкавання і бязведамаснай формы ўласнасці. Па выніках работы за год плануецца захаваць дасягнутыя тэмпы аб’ёму вытворчасці і забяспечыць паказчык ІФА не ніжэй за 104,1%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал за 9 месяцаў 2020 года склалі 57,8 млн руб., ці 114,9% у супастаўных цэнах да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Найбольш актыўна працавалі ў гэтым накірунку прамысловыя прадпрыемствы (плюс 38%), лясной гаспадаркі – за кошт рэалізацыі ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці драўнянага паліва – пелет, у галіне энергетыкі рост склаў больш чым 28% і інш.


Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове за справаздачны перыяд склалі 805,6 тыс. долараў ЗША пры даведзеным заданні 200 тыс. долараў.

За 9 месяцаў бягучага года ў цэлым па раёне забяспечаны станоўчы фінансавы вынік па выручцы ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг – рост склаў 51%, тэмп росту прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг склаў 153,3% да аналагічнага ўзроўню мінулага года, рэнатабельнасць продажаў   8,9%, што на 0,2 працэнтныя пункты вышэй, чым у адпаведны перыяд мінулага года. Раёнам атрыманы станоўчы фінансавы вынік у суме 27,9 млн рублёў, што на 36,2% больш за аналагічны перыяд мінулага года. Чакаецца выкананне нарматыву зніжэння ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі – ён складзе мінус 1,2% пры заданні мінус0,7 %.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за студзень-верасень 2020 года павялічылася да адпаведнага перыяду 2019 года на 14,4% і склала 895,4 руб. Рост забяспечаны прадпрыемствамі ўсіх форм уласнасці.


За справаздачны перыяд забяспечана выкананне ўсіх прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва.

Так, працаўладкавана 1030 грамадзян, у тым ліку 584, якія маюць статус «беспрацоўны». Актыўныя меры садзейнічання аказаны 615 грамадзянам, што склала 84,2% ад агульнай колькасці зарэгістраваных у якасці беспрацоўных. У тым ліку 226 чалавек прынялі ўдзел у грамадскіх работах, 31 прайшлі навучэнне, 10 чалавекам аказана дапамога ў арганізацыі самазанятасці з выдзяленнем субсідыі, у межах адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці працаўладкавана 4 чалавекі, на вучнёўскія працоўныя месцы з мэтай набыцця вопыту практычнай работы працаўладкавана 8 чалавек.

За 9 месяцаў у раёне створана 146 працоўных месц пры заданні 80. Да канца года плануецца стварэнне яшчэ 14 працоўных месц, і па выніках года дадзены паказчык складзе 160 месц пры гадавым заданні – 120.

Экспарт тавараў і паслуг

– Навагрудскі раён ажыццяўляе знешні гандаль таварамі з 37 краінамі свету, у тым ліку экспартуе прадукцыю ў 21 краіну. Галоўным нашым знешнегандлёвым партнёрам па-ранейшаму застаецца Расійская Федэрацыя. За 9 месяцаў 2020 года прадукцыя навагрудскіх вытворцаў была пастаўлена на новыя рынкі ў 10 краін (Арменія, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Іспанія, Італія, Кітай, Латвія, Нідэрланды, а таксама ў Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі). Экспартавалася рыбная і гароднінная прадукцыя і лесаматэрыялы.


– Аднак вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці раёна за справаздачны перыяд фарміраваліся пад уплывам зніжэння пакупніцкай актыўнасці ў краінах, якія з’яўляюцца асноўнымі нашымі парт­нёрамі, змяненнем курсаў валют і іншых фактараў, – канстатавала Алена Сялевіч.

Тэмп росту экспарту тавараў склаў 95,3% пры заданні 102,4%. Тэмп росту экспарту тавараў ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў» пры заданні 102,4% склаў толькі 46,6%.

Аб’ём экспарту паслуг за студзень-верасень 2020 года склаў 83,1% пры заданні 102,1%. Зафіксавана зніжэнне тэмпу росту па ўсіх відах экспартуемых паслуг: транспартных, турыстычных, будаўнічых, паслуг у галіне аховы здароўя і іншых дзелавых паслуг.

Прычыны розныя – скарачэнне міжнародных перавозак, закрыццё знешніх межаў з-за складанай санітарна-эпідэмічнай сітуацыі ў свеце і інш.

Аналіз бягучай сітуацыі на знешніх рынках паказвае, што па выніках года экспарт тавараў у цэлым па раёне будзе забяспечаны на ўзроўні 90% да мінулага года, экспарт паслуг – на 77%.


Сельская гаспадарка – рост не прагназуецца

– Сельгасвытворцы не забяспечылі выкананне паказчыка вытворчасці валавай прадукцыі: пры прагнозе 106% выкананне за студзень-верасень бягучага года забяспечана на ўзроўні 104,4%, – адзначыла Алена Сялевіч. – Прагнозны ўзровень не забяспечылі філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт», ААТ «Кашалева-Агра». Значна зніжаны аб’ёмы вытворчасці ў параўнанні з мінулым годам ААТ «Уселюб» і ААТ «Гарадзечна».

Асноўнай прычынай невыканання прагнознага паказчыка па тэмпе росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі з’яўляецца зніжэнне вытворчасці прадукцыі раслінаводства: пры заданні 107,1% тэмп росту за 9 месяцаў склаў 102%. Папярэднія падлікі паказваюць, што і па выніках года тэмп росту валавай вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі таксама не складваецца: пры даведзеным заданні 107% выкананне чакаецца толькі на ўзроўні 100,1%. 


Будаўніцтва – тэмпы замаруджаныя

За 9 месяцаў 2020 года ў цэлым аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 15362 тыс. руб. пры даведзеным заданні 25174 тыс. руб. Недаатрымана да плана 39%.

Асноўнай прычынай зніжэння будаўніча-мантажных работ ад запланаванага аб’ёму стала парушэнне тэрмінаў пачатку будаўніц­тва двух 40-кватэрных жылых дамоў у мікрараёне Мітраполь-1. Дапушчана адставанне і па іншых аб’ектах. Так, перанесены на 1 квартал 2021 года тэрмін рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя цэха вытворчасці сыроў з павелічэннем сутачнай прадукцыйнасці да 15 тон».

З улікам ужо існуючых адставанняў па аб’ектах жыллёвага будаўніцтва і іншых па выніках работы за год выкананне задання па аб’ёме будаўніча-мантажных работ прагназуецца на ўзроўні 70% ад плана. Выкананне задання па ўво­дзе жылля будзе забяспечана толькі на 82,4% і складзе 9397 кв.м пры даведзеным параметры 11400 кв.м.


Бюджэт: даходы і выдаткі

За 9 месяцаў бягучага года ў бюджэт Навагрудскага раёна паступіла 30813,3 тыс. рублёў уласных даходаў, што складае 101,3% да плана на 9 месяцаў і 78,3% да гадавога плана. Усяго ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 54603,0 тыс. руб., ці 72,9% да гадавога плана, але бюджэт раёна за справаздачны перыяд выкананы з дэфіцытам у суме 702,9 тыс. руб., – паведаміў намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Дзяніс Кікдевіч.

Найбольшую частку падаткавых паступленняў забяспечваюць прамысловыя прадпрыемствы – 34,9%, прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу – 15,2%, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы – 9,6%, індывідуальныя прадпрымальнікі – 4,9%, арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання – 1,6 %, будаўнічыя арганізацыі – 1,2%.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні раённага бюджэту, найбольшую ўдзельную вагу займаюць СП «Леор Пластык» ТАА – 13,8%, «Навагрудскія Дары» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» – 7,3%, ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» – 3,4%, ААТ «ПравітБел» – 2,1% , ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» – 1,4%.

На фінансаванне ўстаноў сацыяльнай сферы за 9 месяцаў 2020 года накіравана 77,4% ад агульнага аб’ёму бюджэту.


З бюджэту раёна фінансуецца 98 устаноў, у якіх працуе 4030 чалавек. Больш усяго бюджэтнікаў працуе ва ўстановах адукацыі – 49% і медыцыне – 27,8%. Астатнія работнікі бюджэтнай сферы працуюць ва ўстановах культуры – 8,4%, сацыяльнага абслугоўвання – 4,8%, фізічнай культуры і спорту – 3%.

Калі паглядзець на структуру расходаў, то відавочна, што асноўная частка прыходзіцца на фінансаванне ўстаноў адукацыі – 46,4%, устаноў аховы здароўя – 31,9%, фізічнай культуры і спорту – 11,5%.

Так, за кошт удакладнення раённага бюджэту за 9 месяцаў 2020 года на фінансаванне сістэмы аховы здароўя дадаткова было накіравана 1014,3 тыс. руб. Сродкі зрасходаваны на выплату надбавак медыцынскім работнікам, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з каронавіруснай інфекцыяй, і асобам, якія аднесены да кантактаў першага ўзроўню.

На жыллёва-камунальную гаспадарку накіравана 11,7% ад агульнага аб’ёму бюджэту. Найбольшая частка гэтых сродкаў накіравана на субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву.



Пры падвядзенні вынікаў сумеснага пасяджэння райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Федчанка падкрэсліў, што галоўная задача ўсіх суб’ектаў гаспадарання да канца бягучага года максімальна забяспе­чыць выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы і даведзеных раёну заданняў. Заўвагі прагучалі ў адрас Навагрудскага РУП ЖКГ – прадпрыемства за 9 месяцаў спрацавала са стратамі, а філіял «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам» на працягу некалькіх гадоў дапускае зніжэнне паказчыкаў вытворчасці, і сітуацыя не стабілізуецца.

– Упэўнены, што на 99% эфектыўнасць работы любога прадпрыемства і арганізацыі залежыць ад кіраўніка, ад яго пазіцыі і стаўлення да работы, – адзначыў Сяргей Аляксандравіч.


У ходзе работы са справаздачамі выступілі некаторыя кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў і сельгасарганізацый раёна. У сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін.

Па кожным пытанні прыняты адпаведныя рашэнні, вызначаны адказныя за іх выкананнне. 

Алена Ермакова, «НЖ»

Фота з архіва рэдакцыі