Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

01 сентября 2021 1172
Дарагія школьнікі і студэнты!
Паважаныя настаўнікі і бацькі!

Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
1 верасня – гэта заўсёды хвалюючы дзень, калі для кожнага з вас пачынаецца новы этап жыцця. У момант, калі звініць першы званок, кожны верыць, што гэты навучальны год абавязкова прынясе добрыя адзнакі і будзе паспяховым.
 Шчырыя пажаданні ўдачы і поспехаў адрасуем першакласнікам, якія робяць свае першыя крокі на поўным адкрыццяў і здзяйсненняў шляху. Наперадзе ў кожнага школьніка месяцы сур'ёзнай працы, але разам з тым – час поспехаў і яркіх уражанняў, якія застануцца на ўсё жыццё.
Гэта і ваша свята, паважаныя педагогі! Менавіта вы шчыра і бескарысліва дорыце вучням цеплыню сваіх сэрцаў, дзеліцеся з імі сваімі ведамі, ідэямі, спрыяеце фарміраванню іх характару і жыццёвых каштоўнасцей.
 Ад усёй душы жадаем школьнікам дасягненняў у вучобе, цікавых і яркіх старонак школьнага жыцця. Настаўнікам – настойлівасці, вытрымкі ў дасягненні пастаўленых задач. Паважаныя бацькі! Ганарыцеся поспехамі сваіх дзяцей і дапамагайце ім раскрываць і рэалізоўваць свае таленты і магчымасці. Няхай новы навучальны год стане паспяховым для ўсіх!

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.