Іван Лаўрыновіч: «Навагрудчына – рэгіён з вялікім патэнцыялам, які можа і будзе актыўна развівацца»

Іван Лаўрыновіч: «Навагрудчына – рэгіён з вялікім патэнцыялам, які можа і будзе актыўна развівацца»

Іван Лаўрыновіч: «Навагрудчына – рэгіён з вялікім патэнцыялам, які можа і будзе актыўна развівацца»

25 сентября 2020 1355

Сёння «прамую лінію» ў Навагрудскім райвыканкаме правёў помочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч. Усяго расказаць аб праблемах вырашылі 6 грамадзян горада і раёна.

Адзін з жыхароў горада звярнуўся да помочніка Прэзідэнта адразу з двума пытаннямі: па непрыгоднасці дома для пражывання і завышанай сумай па прыватызацыі кватэры. Дарэчы, грамадзянін па гэтых пытаннях і раней звяртаўся ў розныя інстанцыі, але вынікі яго не задавальнялі. Прынята рашэнне разгледзець сітуацыю з выездам на месца.

Жыхарка раёна паскардзілася на складаную сямейную сітуацыю. Па яе словах, муж ёй адмаўляе ў пражыванні ва ўласным доме. У выніку абмеркавання высветлілася, што жанчына злоўжывае спіртнымі напіткамі. У свой час была пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Зараз дзеці ўжо дарослыя, але ўзаемаадносіны ў сям’і застаюцца складанымі.


Іван Лаўрыновіч даручыў адпаведным службам узяць пытанне на кантроль і наладзіць прафілактычную работу з сям’ёй. Адным з магчымых рашэнняў дадзенага пытання можа быць адпраўка жанчыны ў лячэбную ўстанову.

Жыхар горада патэлефанаваў на «прамую лінію» з просьбай дапамагчы аднавіць узровень вады ў калодзежы. Гэта датычыцца невялікай в. Сунчыцы, дзе ў яго знаходзіцца бацькоўскі дом. Там былі праведзены меліярацыйныя работы, у выніку чаго і знікла вада.

– Неабходна абавязкова дапамагчы чалавеку вырашыць гэтае пытанне. Вёска невялікая, але разам з тым любы чалавек – дачнік, мясцовы жыхар – павінен карыстацца выгодамі, бо вада – гэта крыніца жыцця і харчавання. Гэтае пытанне абавязкова будзе ўзята пад асобы кантроль і даведзена да лагічнага завяршэння, – запэўніў Іван Лаўрыновіч.


Падчас правядзення «прамой лініі» Іван Антонавіч таксама цікавіўся работай прадпрыемстваў і арганізацый раёна, ходам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, навядзеннем парадку на зямлі.

Падводзячы вынікі «прамой лініі», помочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці падкрэсліў, што прагучалі штатныя пытанні: правядзенне капітальнага і бягучага рамонту жылля, падрыхтоўка сістэмы камунальнай гаспадаркі да функцыянавання ў асенне-зімовы перыяд, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, зямельныя спрэчкі.

Усе пытанні ўзяты на кантроль, кожны зварот будзе дэталёва вывучаны з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, іншых кампетэнтных органаў.


Іван Лаўрыновіч таксама падкрэсліў, што Навагрудак – адзін са значных гарадоў Гродзенскай вобласці і краіны ў цэлым. Гэта горад не толькі з багатым гістарычным мінулым, але і вялікім сучасным патэнцыялам. Прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як завод газавай апаратуры, завод металавырабаў, філіял «Навагрудскія Дары» і іншых шырока прадстаўлена не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.

У раёна таксама вялікі турыстычны патэнцыял. Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, звянай з распаўсюджаннем у свеце каронавіруснай інфекцыі, адным з прыярытэтных накірункаў з’яўляецца развіццё ўнутранага турызму.   

Вялікая ўвага сёння надаецца і развіццю пасёлка Любча, які ўключаны ў праект «Вёска будучыні». Там вядуцца будаўнічыя работы, якія павінны быць завершаны да канца бягучага года на такіх сацыяльна-значных аб’ектах, як школа, Дом культуры, лазня і іншых.


У цэлым сучасны ўзровень развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі Навагрудчыны надае ўпэўненасць у тым, што рэгіён і ў будучым будзе актыўна развівацца.

Алена Ермакова, «НЖ»