Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём будаўніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём будаўніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём будаўніка

09 августа 2020 1073

Паважаныя будаўнікі, архітэктары, праекціроўшчыкі, дызайнеры, ветэраны будаўнічай галіны і ўсе, хто адзначае Дзень будаўніка! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!

Усё наша жыццё праходзіць у асяроддзі, непасрэдна створаным вамі, і чым больш будзе ўзводзіцца жылля, сацыяльных, культурных і спартыўных аб'ектаў, тым цяплей і ўтульней стане ў нашым гора­дзе, сельскай мясцовасці і ў нашых сэрцах.

Дарагія сябры! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту, адважнага заваявання будаўнічых вышынь, новых цікавых заказаў, дзёрзкіх праектаў і творчых рашэнняў, поспехаў у дасягненні ўсяго задуманага!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў