Дэпутаты Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел у рабоце пасяджэння дэпутатаў базавага ўзроўню Гродзенскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі

Дэпутаты Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел у рабоце пасяджэння дэпутатаў базавага ўзроўню Гродзенскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі

Дэпутаты Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел у рабоце пасяджэння дэпутатаў базавага ўзроўню Гродзенскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі

11 ноября 2019 1152
Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адбыліся 7 лістапада. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары прайшло ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Вынікі ЦВК падвядзе 12 лістапада. У рабоце пасяджэння дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гродзенскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання прынялі ўдзел дэпутаты Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Васільевічам Мішарыным.

Кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гродзенскай вобласці былі вылучаны: намеснік дырэктара па развіцці СТАА «Контэ Спа» Валянцін Байко, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Гедзіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Алег Раманаў, галоўны рэдактар «Лідскай газеты» Кацярына Серафіновіч, рэктар Гро­дзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі, дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіра Сарока, старшыня СВК «Азёры Гродзенскага раёна» Аляксандр Шышко. Кожны з кандыдатаў выступіў перад дэпутатамі са сваімі праграмамі. Таксама выступілі на пасяджэнні дэпутаты з абмеркаваннем вылучаных кандыдатур. Затым адбылося тайнае галасаванне, вынікі якога падвяла падліковая камісія.

– Вельмі прыемна, што Навагрудчыну прадстаўляе дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіра Аляксееўна Сарока. Гэта сапраўдны прафесіянал, спецыяліст высокай кампетэнцыі ў сваёй галіне. Яе адрознівае актыўная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя, – сказаў Сяргей Васільевіч. – Упэўнены, што Эльвіра Аляксееўна і далей будзе плённа працаваць на карысць роднай Навагрудчыны.


За кожнага кандыдата было аддадзена ад 352 да 358 галасоў з 365 прагаласаваўшых. Вынікі тайнага галасавання былі зацверджаны ўдзельнікамі пасяджэння. Такім чынам членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гродзенскай вобласці абраныя Валянцін Байко, Ігар Гедзіч, Віктар Лісковіч, Алег Раманаў, Кацярына Серафіновіч, Віктар Сняжыцкі, Эльвіра Сарока, Аляксандр Шышко.

– Савет Рэспублікі – вельмі важнае звяно ў кіраванні краінай. Важна, што ўсе кандыдаты ад рэгіёну – годныя і вопытныя людзі. Спадзяемся, што яны сваімі дзеяннямі, прапановамі паспрыяюць вырашэнню існуючых пытанняў, – адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён павіншаваў выбраных членаў Савета Рэспублікі і пажадаў ім плённай працы ў верхняй палаце парламента.

Падрыхтавала Вольга Пісар, "НЖ"