За медалямі і здароўем. Выбіраем спартыўную секцыю для дзіцяці

 За медалямі і здароўем. Выбіраем спартыўную секцыю для дзіцяці

За медалямі і здароўем. Выбіраем спартыўную секцыю для дзіцяці

30 Августа 2021 540

Летнія канікулы амаль скончыліся, і бацькі разам са школьнікамі пачынаюць выбіраць дадатковыя заняткі. Каб дзіця не праводзіла ўвесь вольны час за камп’ютарам або ў гаджэтах, клапатлівыя таты і мамы імкнуцца забяспечыць яму актыўны адпачынак. Нярэдка за «сталом перамоў» вырашаюць: дзіця трэба аддаць у спартыўную школу, дзе яно зможа развіць свае фізічныя здольнасці, уважлівасць, дысцыпліну, знайсці новых сяброў і ў цэлым весела праводзіць час. Пацікавілася, якія секцыі прадстаўлены ў нашым раёне і як туды запісацца.

У Навагрудку ёсць з чаго выбраць: у гарадскіх спартыўных установах прадстаўлена больш за 7 відаў спорту. Спартыўныя школы прымаюць выхаванцаў па напрамках: грэка-рымская барацьба, вольная барацьба, лыжныя гонкі, біятлон, футбол, лёгкая атлетыка, валейбол. Сёлета таксама плануецца адкрыццё секцыі па плаванні.
Для кожнага віду спорту ўстаноўлены рэкамендаваны ўзрост, з якога патрэбна пачынаць заняткі. Для футбола – 6 гадоў, валейбола і лёгкай атлетыкі – 7, барацьбы, лыжных гонак, біятлона і коннага спорту – 9. Але гэта ўсяго рэкамендацыя. І запісаць дзіця на заняткі можна раней або пазней.
Але перш, чым аддаць сына ці дачку ў свет спорту, неабходна ўлічваць шэраг фактараў: інтарэсы дзіцяці, яго тэмперамент, індывідуальныя асаблівасці і, вядома, здароўе.

 – Цяжка пераацаніць тую ролю, якую адыгрывае спорт у жыцці дзяцей. Заняткі спортам не толькі спрыяюць агульнаму фізічнаму развіццю і ўмацоўваюць здароўе, але і выпрацоўваюць лідарскія якасці. Дзіця, захопленае трэніроўкамі, менш часу марнуе на бескарысныя заняткі, такія, як гульні на камп’ютары і бяздумнае знаходжанне на вуліцы, – расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей ЧАРТКО. – Але нельга забываць, што ў кожнага віду спорту ёсць свае патрабаванні, а ў вашага дзіцяці могуць быць супрацьпаказанні. Перад тым, як запісаць сваё дзіця ў спартыўную секцыю, трэба абавязкова пракансультавацца з урачом, каб зразумець, ці можна вашаму дзіцяці займацца менавіта гэтым відам спорту. І заўсёды стаўце ў прыярытэт інтарэсы сына або дачкі. Бо дасягнуць вынікаў можна толькі займаючыся любімай справай.
 А зараз пазнаёмімся бліжэй з тымі відамі спорту, якія карыстаюцца большай папулярнасцю ў навагрудчан.
Гульнявыя віды спорту

 Калі ваша дзіця актыўнае, любіць бегаць, добра развітае і не мае медыцынскіх супрацьпаказанняў, можна смела задумацца аб гульнявых відах спорту – такіх, як футбол і валейбол.
 Сакрэт папулярнасці футбола – прыгажосць, відовішчнасць і эмацыянальнасць. Гульня развівае ў дзяцей мэтанакіраванасць, фарміруе ўменні і навыкі ў пабудове стратэгіі і выбары тактыкі, а таксама вучыць працаваць у камандзе, дысцыплінуе і матывуе, развівае фізічна.
 Футбольныя трэніроўкі забяспечаць комплексную нагрузку на арганізм, у выніку чаго будуць развівацца розныя групы мышцаў. Зносіны ў камандзе зробяць дзіця больш сацыяльна адаптаваным. Але не варта забываць, што футбол даволі траўманебяспечны від спорту.
 Валейбол ва ўсе часы быў папулярным і даступным для большасці людзей. Гэтая гульня не мае патрэбы ў спецыяльнай сілавой падрыхтоўцы. З іншага боку – падчас гульні трэба хутка рэагаваць на змену гульнявых сітуацый. Таксама неабходна адзначыць, што валейбол з'яўляецца адным з самых бяспечных відаў спорту. Тут няма прамога кантакту з праціўнікам, жорсткіх фізічных нагрузак і складаных правілаў.
 Але не варта забываць пра супрацьпаказанні для заняткаў футболам і валейболам. Асноўнымі з іх з'яўляюцца блізарукасць, захворванні апорна-рухальнага апарата, хваробы дыхальнай і сардэчнасасудзістай сістэм, асаблівасці фізічнага развіцця. Але не ва ўсіх гэтых выпадках спорт катэгарычна проціпаказаны.
Куды звяртацца?
Футбол
Новікаў Аляксей Анатольевіч +375 44 703 01 17 (СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт»).
Мядзведзь Ігар Фёдаравіч +375 29 689 23 43 (ДЮСШ № 2).
Навагран Віктар Рыгоравіч +375 29 610 33 07 (ДЮСШ № 2).
Шынтар Аляксандр Аляксандравіч +375 29 118 13 71 (ДЮСШ № 2).
Валейбол
Баравік Анастасія Генадзьеўна +375 44 595 79 24 (ДЮСШ № 2).
Кавалеўскі Аляксандр Аляксандравіч +375 29 364 38 14 (ДЮСШ № 2).
Абрамчук Валерый Сяргеевіч +375 33 910 43 12 (ДЮСШ № 2).
 Барацьба

 Грэка-рымская і вольная барацьба ўяўляюць сабой проціборства двух сапернікаў, мэта якога, канешне, перамога.
Гэтыя дзве дысцыпліны падобны адна да адной, аднак іх прынцыповае адрозненне заключаецца ў тым, што ў грэка-рымскай барацьбе ўсе дзеянні сапернікаў абмежаваны зонай, якая вышэйшая за талію. У вольнай барацьбе дазваляюцца таксама захопы і дзеянні з нагамі праціўніка, падсечкі і заціскі.
Грэка-рымская і вольная барацьба з'яўляюцца дасканалым інструментам для ўмацавання цела і развіцця характару, набыцця навыкаў самаабароны і нестандартнага мыслення. Заняткі барацьбой дазваляюць навучыцца валодаць сваім целам і гарманічна развіць усе свае мышцы.
Што датычыцца прычын, па якіх барацьба можа аказацца пад забаронай, то ёй непажадана займацца людзям з траўмамі пазваночніка: ён атрымлівае найбольшую нагрузку, і, замест карысці, барацьба прывядзе толькі да ўскладнення праблем з пазваночнікам. Акрамя гэтага, лепш пазбегнуць заняткаў пры захворваннях нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, органаў дыхання.
Куды звяртацца?
Барацьба грэка-рымская (юнакі)
Крынскі Андрэй Анатольевіч +375 29 623 47 04 (СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт»).
Барацьба вольная (дзяўчынкі)
Марцінкевіч Іна Сяргееўна +375 25 908 07 21 (СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт»).
Зімовыя віды спорту

Усе зімовыя віды спорту, несумненна, вельмі карысныя для здароўя. Яны ўмацоўваюць і аздараўліваюць, даюць энергію і радасць жыцця.
Заняткі лыжнымі гонкамі і біятлонам паляпшаюць работу дыхальнай, сардэчнасасудзістай і нервовай сістэм, загартоўваюць арганізм, павялічваючы яго супраціўляльнасць да розных захворванняў, развіваюць цягавітасць, спрыт і сілу, а таксама выхоўваюць маральна-валявыя якасці. Але варта звярнуць увагу на тое, што большасць трэніровак праходзіць на адкрытым (у асенне-зімовы перыяд – марозным) паветры. Гэта стварае дадатковую нагрузку для дыхальнай і сардэчнасасудзістай сістэм.
 У фізічным выхаванні лыжны спорт займае адно з вядучых месцаў. Хадзьба на лыжах аказвае ўсебаковы ўплыў на арганізм. Пры перамяшчэнні па раўніне і перасечанай мясцовасці з пераадоленнем пад’ёмаў і спускаў у работу ўключаюцца ўсе асноўныя групы мышцаў
. Да супрацьпаказанняў заняткам лыжнымі гонкамі і біятлонам часцей за ўсё адносяць астму, хваробы апорна-рухальнага апарата, праблемы сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Куды звяртацца?
Біятлон
Літвінскі Ігар Багуслававіч + 375 29 672-23-25 (СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт»).
Генец Валерыя Андрэеўна + 375 29 896-60-70 (ДЮСШ № 1).
Будрэвіч Сяргей Іванавіч + 375 29 321-04-97(ДЮСШ № 1).
Пярко Аляксей Генадзьевіч + 375 29 880-21-10 (ДЮСШ № 1).
Мядзведзь Вікторыя Валер'еўна + 375 29 889-85-41(ДЮСШ № 1).
Абрамчык Анастасія Аляксандраўна + 375 44 759-77-79 (ДЮСШ № 1).
Лыжныя гонкі
Масла Валерый Генадзьевіч +375 29 103 06 90 (СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт»).
Іваноў Валянцін Іванавіч + 375 33 372-39-49 (ДЮСШ № 1).
Лёгкая атлетыка

Лёгкую атлетыку прынята лічыць самым масавым і распаўсюджаным відам спорту, якім можна займацца ў любым узросце. Гэты від спорту ўключае ў сябе такія дысцыпліны, як бег, хадзьба, скачкі і мноства іншых.
Лёгкая атлетыка аказвае карыснае ўздзеянне на фізічнае здароўе дзяцей. Дзякуючы рэгулярным трэніроўкам, умацоўваецца мышачная і касцявая сістэмы. У спартсменаў развіваецца сіла, спрыт, хуткасць, паляпшаецца імунітэт.
 Аднак ад заняткаў лёгкай атлетыкай варта адмовіцца ў выпадках захворвання сэрца, органаў дыхання, нырак, а таксама на цукровы дыябет.
Куды звяртацца?
У Навагрудку (ДЮСШ № 2):
Жук Віталій Вітальевіч (скачкі ў вышыню) +375 29 323 20 45.
Духоўнік Сяргей Анатольевіч (спартыўная хадзьба) +375 29 585 55 54.
Гур'янава Алена Юр'еўна (бег) +375 33 904 29 94.
Савасцюк Юрый Іосіфавіч (кіданне кап’я, штурханне ядра, бег) +375 29 355 95 70.
У сельскай мясцовасці (ДЮСШ № 2):
Стома Іван Міхайлавіч + 375 29 761 76 29 (в. Валеўка).
Каўцэвіч Валянцін Уладзіміравіч + 375 29 580 82 12 (в. Любча).
Коршун Анатолій Аляксандравіч + 375 29 855 73 43 (в. Нягневічы).
Аляшкевіч Дзяніс Мікалаевіч + 375 29 888 7958 (в. Шчорсы).
Духоўнік Сяргей Анатольевіч + 375 29 585 55 54 (в. Пятрэвічы).
Выбраўшы адзін з відаў спорту і запісаўшы дзіця ў спартыўную секцыю, бацькам варта разумець, што далёка не кожнае дзіця стане ў будучым вядомым спартсменам. Але калі трэніроўкі зробяць яго дужым, адважным і ўпэўненым у сабе, можна лічыць, што галоўная мэта заняткаў дасягнута.

 Спартыўныя школы запрашаюць!
Навагрудская ДЮСШ № 1
 Віды спорту: лыжныя гонкі, біятлон.
База для трэніровак: спартыўна-біятлонны комплекс «Сялец», гарадскі парк.
 Куды звяртацца: г. Навагрудак, вул. Паркавая, 3, тэл. 2-39-49.
Навагрудская ДЮСШ № 2
Віды спорту: лёгкая атлетыка, футбол, валейбол, плаванне.
База для трэніровак: фізкультурнааздараўленчы комплекс «Лідар».
Заняткі па лёгкай атлетыцы таксама праводзяцца ў г.п. Любча, аг. Валеўка, Пятрэвічы, Нягневічы.
Куды звяртацца: г. Навагрудак, вул. Драздовіча, 9а, тэл. 4-79-27, 4-83-89.
 Гродзенская міжраённая СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт»
Віды спорту: лыжныя гонкі, біятлон, грэка-рымская барацьба (хлопчыкі), жаночая барацьба, футбол.
База для трэніровак: стадыён «Камсамолец», футбольны манеж, барцоўскія залы па вул. Валчэцкага, СБК «Сялец».
Куды звяртацца: г. Навагрудак, вул. Спартовая, 26а, тэл. 3-13-45.

* Ва ўсіх установах заняткі праводзяцца бясплатна.

 Карына Вальшонак, «НЖ» 
фатаграфіі маюць ілюстрацыйны характар