Задача педагогаў Нягневіцкай школы заключаецца не толькі ў тым, каб сфарміраваць пэўны аб'ём ведаў па экалогіі, але і спрыяць асэнсаванню ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, ўсведамлення значнасці сваёй практычнай дапамогі прыродзе.
Члены валанцёрскага атрада «Надзея» і цімураўскага “Праменьчыкі дабрыні”(25 чалавек) на чале з сакратаром “БРСМ” Катлоўскай Аленай Віктараўнай прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі «Шаг за мусором!». Мэта акцыі — прапаганда беражлівых адносін да прыроды і навядзенне санітарнага парадку на тэрыторыі роднага аграгарадка Нягневічы, прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемаў экалогіі і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.Падчас акцыі было пройдзена 465 м кв.


Экалагічны дэсант высадзіўся у парку ў поўнай экіпіроўцы.Рабяты, узброіўшыся мяшкамі,працоўым інвентаром, прыбылі прыбіраць тое, што пакінулі адпачывальнікі. Імі было сабрана смецце пасля нядбайных наведвальнікаў прыроды: пластыкавыя бутэлькі, шкло, папера. З кожнай хвілінай гара з сабранага смецця, бутэлек, бляшанак, пакетаў, макулатуры станавілася ўсё вышэй, затое парк набыў свае першародныя абрысы. Рабяты, задаволеныя сабой, азіраліся па баках, ацэньваючы значнасць сваёй працы. Яны яшчэ не толькі навялі парадак, але і сабралі 5 кілаграм пластыка для школы, 35 кг смецця, прайшлі 3270 крокаў.
Здавалася, што сама зямля ўздыхнула з палёгкай, пазбавіўшыся ад цяжару смеццевага саркафага.

Таццяна Нагорная, намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Нягневіцкай сярэдняй школы


















