У рамках тыдня праваслаўнай кнігі вучні сярэдняй школы №3 наведалі Барысаглебскую царкву

У рамках тыдня праваслаўнай кнігі вучні сярэдняй школы №3 наведалі Барысаглебскую царкву

У рамках тыдня праваслаўнай кнігі вучні сярэдняй школы №3 наведалі Барысаглебскую царкву

25 Марта 2020 120

У рамках тыдня праваслаўнай кнігі вучні 7 «А» класа сярэдняй школы №3 наведалі Барысаглебскую царкву.

Настаяцель храма протаіерэй Мікалай Касяк расказаў вучням аб царкве благаверных князёў Барыса і Глеба, аб тым, што будынак шматразова пераходзіў да розных канфесій, быў перабудаваны. Далей экскурсію па царкве правяла Марына, магістр інстытута тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. Яна расказала аб прызначэнні абразоў, аб тым, што цяпер царква з’яўляецца месцам паломніцтва праваслаўных вернікаў. Таксама гэта святыня запатрабавана турыстамі, якія прыязджаюць у наш горад, каб пазнаёміцца з прыгажосцю навагрудскіх мясцін. У завяршэнне на памяць аб сустрэчы айцец Мікалай Касяк уручыў падарункі.


Дзеці вярталіся ў школу у прыўзнятым настроі, з пачуццём Божай ласкі, з жаданнем дарыць частку радасці, якую самі адчулі падчас знаходжання ў храме. Было адчуванне, быццам унутры гарыць крыніца святла і хацелася гэтым святлом падзяліцца з іншымі, хацелася змяніць сябе і навакольны свет да лепшага, да разумення таго, што дабро нараджае дабро.


Зоя Белуш,

настаўніца сярэдняй школы №3