#РАЗАМ. Першы Казіміраўскі фэст прайшоў ва Уселюбе (+Відэа)

#РАЗАМ. Першы Казіміраўскі фэст прайшоў ва Уселюбе (+Відэа)

#РАЗАМ. Першы Казіміраўскі фэст прайшоў ва Уселюбе (+Відэа)

17 августа 2019 3507

17 жніўня на тэрыторыі касцёла Святога Казіміра аграгарадка Уселюб упершыню адбыўся І Казіміраўскі фэст #РАЗАМ, на які сабралася больш за 250 чалавек. Сярод іх не толькі навагрудчане, але і жыхары іншых рэгіёнаў.

Мерапрыемства пачалося са святой імшы.


Затым на тэрыторыі касцёла адбылося ўрачыстае адкрыццё. Вітаючы прысутных, настаяцель парафіі Святога Казіміра ксёндз Віталій Цыбульскі падзякаваў усім, хто прымае актыўны ўдзел у жыцці парафіі і дапамагаў у падрыхтоўцы свята. Святар, які з’яўляецца ідэйным натхняльнікам і асноўным арганізатарам фэсту, адзначыў, што мерапрыемства ладзіцца для таго, каб аб’яднаць людзей розных узростаў, веравызнанняў, прафесій, з рознымі захапленнямі і талентамі. А таксама даць магчымасць кожнаму ўдзельніку свята знайсці сабе занятак па-душы, адпачыць цікава і карысна.



Зрэшты, зрабіць гэта ўдзельнікам фэста было вельмі проста. На тэрыторыі касцёла абуладкавалі некалькі тэматычных зон – гульнявая, творчая, танцавальная і іншыя. Праходзілі майстар-класы ад мясцовых майстроў, ладзіліся бяспройгрышная латарэя і розыгрыш суперпрыза, працавалі музей пад адкрытым небам, выстаўкі-продажы і летнія кафэ.









На галоўнай сцэне выступілі аматарскія калектывы і артысты Навагрудчыны і іншых раёнаў. У дзяцей асаблівай папулярнасцю карысталіся забавы ХІХ стагоддзя і сучасныя гульні. 

alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt
  

Святочная праграма ў наведвальнікаў выклікала шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. Усе гаварылі аб тым, каб фэст стаў штогадовым і збіраў яшчэ больш людзей.

Мясцовыя жыхары і госці Уселюба абыходзілі тэматычныя зоны і шмат фатаграфаваліся. 



Арганізатарарамі свята выступілі парафія Святога Казіміра і аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.


Анастасія Пятрова, “НЖ”