Марына Шабановіч: «Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб’ядноўвае ўсіх нас»

Марына Шабановіч: «Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб’ядноўвае ўсіх нас»

Марына Шабановіч: «Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб’ядноўвае ўсіх нас»

19 марта 2021 1291

Марына Шабановіч, начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама:

– Згуртаванасць і згода, талерантнасць і паразуменне, павага адзін да аднаго – каштоўнасці, якія маюць асаблівае значэнне для кожнага чалавека незалежна ад палітычных поглядаў. Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб’ядноўвае ўсіх нас. І трэба назаўсёды ўсвядоміць, што ў нас адзіная вялікая каштоўнасць – наша родная беларуская зямля. А Навагрудчына – адзін з самых прыгожых куточкаў нашай Бацькаўшчыны, з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, утульны для жыцця.

За сваю амаль тысячагадовую гісторыю Навагрудак быў першай сталіцай ВКЛ, перажыў мноства войнаў, узгадаваў выдатнага паэта Адама Міцкевіча і з радасцю прымае шматлікіх турыстаў не толькі з нашай краіны, але і з замежжа.

Разам з тым, толькі адзінкі з нас вядуць генеалогію свайго роду, ведаюць сваіх продкаў у некалькіх пакаленнях. Аднак і ў час высокіх тэхналогій мы павінны цікавіцца мінулым сваёй сям’і, малой радзімы і вялікай Беларусі, старанна захоўваць традыцыі, сярод якіх, безумоўна, добрыя і прыязныя адносіны адзін да аднаго. Спадзяюся, што мы станем яшчэ больш уважлівыя, памяркоўныя згуртаваныя і чалавечныя ў адносінах да сваіх блізкіх і навакольных.

А Год народнага адзінства дапаможа нам усвядоміць, што адзінства ў краіне пачынаецца з адзінства ў кожнай сям’і, без якога немагчымы агульны дабрабыт. Беларусь – мірная, стабільная, незалежная дзяржава, і мы павінны берагчы, шанаваць і лю­біць Радзіму так, як могуць гэта толькі беларусы!