Аляксандр Аліевіч: “Год народнага адзінства – выдатная магчымасць з’яднаць розных людзей”

Аляксандр Аліевіч: “Год народнага адзінства – выдатная магчымасць з’яднаць розных людзей”

Аляксандр Аліевіч: “Год народнага адзінства – выдатная магчымасць з’яднаць розных людзей”

19 Марта 2021 528

Аляксандр Аліевіч, дырэктар філіяла УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» «Навагрудскі дзяржаўны эканамічны каледж»:

Год народнага адзінства – выдатная магчымасць з’яднаць розных людзей, нагадаць ім аб адзінстве народа, яго мудрасці, талерантнасці, якія неабходныя для таго, каб пераадольваць нават самыя складаныя моманты ў гісторыі незалежнай Беларусі. Сёння ўсе мы – людзі розных сацыяльных статусаў – павінны стаць маналітам, аб’яднаць свае ідэі духам патрыятызму і любві да сваёй малой радзімы і краіны. Мы павінны выхаваць у нашых дзяцей лепшыя якасці беларусаў – мірных, гасцінных, сама­адданых і працавітых людзей. Толькі так яны стануць дастойнымі грамадзянамі нашай дзяржавы і працягнуць лепшыя пачынанні нацыі.

За тры гады, якія прайшлі пад знакам малой радзімы, праведзены велізарны пласт работы ў выхаваўчым кірунку. У нашым каледжы навучэнцы маюць магчымасць даведацца больш аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, традыцыях беларускага народа, аб гісторыі Навагрудскага краю, аб яго архітэктурных помніках праз шэраг мабільных праектаў: квэст-гульню «Дарогамі Адама Міцкевіча», віртуальную экскурсію «Архітэктурныя помнікі Навагрудчыны», экскурсійны праект «Духоўная спадчына Навагрудчыны». І самі студэнты не раз прызнаваліся, што палюбілі горад, куды яны прыехалі вучыцца з розных куткоў Беларусі.

І сёння, у Год народнага адзінства, хочацца, каб на аснове назапашанага стагоддзямі вопыту, ведаў маладое пакаленне працягвала шанаваць, захоўваць і прымнажаць гісторыю, нашы дасягненні.

VI Усебеларускі народны сход аб’яднаў людзей розных пакаленняў, каб намеціць сацыяльныя, эканамічныя паказчыкі, якіх неабходна дасягнуць у бліжэйшыя пяць гадоў. Якой будзе наша Айчына ў гэтыя гады, залежыць ад кожнага з нас на ўсіх узроўнях.