Выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – вельмі важная і адказная палітычная падзея. У Беларусі выбары прайшлі ў строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй нашай краіны. Грамадзяне з вялікай адказнасцю аднесліся да гэтага мерапрыемства, што пацвярджае высокая яўка на выбарчыя ўчасткі.
У перыяд датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў людзі свабодна прыходзілі на ўчасткі для галасавання, каб аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў, вызначыўшы для сябе, як будзе развівацца ў далейшым наша краіна. Супрацоўнікі міліцыі забяспечвалі кругласутачную ахову грамадскага парадку на ўсіх выбарчых участках у г. Навагрудку і раёне. Якіх-небудзь парушэнняў у гэты перыяд не было зафіксавана.
Аднак былі арганізаваны спробы парушэння грамадскага парадку. У сувязі з гэтым мы звяртаемся да арганізатараў і ўдзельнікаў пратэстных акцый з заклікам выказваць сваё меркаванне выключна мірна і не ўжываць насілле ні да супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку, ні да грамадзян.
Свабода мірных сходаў, нароўні з правам на ўдзел у кіраванні сваёй краінай, з’яўляецца адным з асноўных правоў чалавека. Дадзенае права замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца часткай міжнародна-прававых абавязацельстваў нашай краіны. Дзяржава, яе органы і службовыя асобы, абавязаны забяспечыць людзям рэалізацыю права на мірныя сходы. Мы звяртаем увагу на тое, што падлягаюць абароне менавіта мірныя сходы: калі яго арганізатары маюць мірныя намеры і сходы маюць не гвалтоўны характар.
Меры адказнасці за ўчыненне злачынстваў супраць грамадскай бяспекі і супраць дзяржавы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:
арт. 23.4. Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў
Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў асобай, якая не падпарадкаваная ёй па службе, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт;
арт. 23.5. Зняважанне службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў
Зняважанне службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў асобай, якая не падпарадкаваная ёй па службе, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь;
арт. 10.9. Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці
Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў нязначным памеры, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь;
арт. 17.1. Дробнае хуліганства
Абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і якія выяўляюцца ў відавочнай непавазе да грамадства, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Крымінальная адказнасць за здзяйсненне злачынстваў супраць грамадскай бяспекі і супраць дзяржавы ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь:
арт. 292. Захоп будынкаў і збудаванняў
Захоп будынкаў, збудаванняў, шляхоў або сродкаў паведамлення і сувязі, іншых камунікацый, стацыянарных платформаў, размешчаных на кантынентальным шэльфе, альбо іх утрыманне, звязанае з пагрозай іх знішчэння або пашкоджання альбо з пагрозай забойства грамадзян або нанясеннем ім цялесных пашкоджанняў, з мэтай прымусіць дзяржаўны ці іншы орган, юрыдычную або фізічную асобу або групу асоб учыніць альбо ўстрымацца ад учынення якога-небудзь дзеяння як умовы невыканання пагрозы, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такіх дзеянняў, караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Тыя ж дзеянні, учыненыя арганізаванай групай, альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека, альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры ці іншыя цяжкія наступствы, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў.
Тыя ж дзеянні, учыненыя з прымяненнем боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, а таксама ядзернай, хімічнай, біялагічнай або іншых відаў зброі масавага паражэння або асноўных частак такой зброі, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў са штрафам;
арт. 293. Масавыя беспарадкі
Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў. Удзел у масавых беспарадках, якія выявіліся ў непасрэдным здзяйсненні вышэйзгаданых дзеянняў, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.
Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца здзяйсненнем вышэйзгаданых дзеянняў, фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці, караюцца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў;
арт. 342. Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;
арт. 361. Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь з прымяненнем насілля, або здрадзе дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюджанне матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі, караюцца арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Тыя ж дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай сеткі Інтэрнэт, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў;
арт. 363. Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак
Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку караецца папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў.
Тое ж дзеянне, звязанае з насіллем або з пагрозай яго прымянення, альбо прымус гэтых асоб шляхам прымянення насілля або пагрозы яго прымянення да выканання відавочна незаконных дзеянняў, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;
арт. 364. Насілле альбо пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Насілле альбо пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, або прымусу да змены характару гэтай дзейнасці, альбо з помсты за выкананне службовай дзейнасці караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў;
арт. 365. Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў
Уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці шляхам пагрозы знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці альбо распаўсюджваннем паклёпніцкіх або абвяшчэннем іншых звестак, якія ён жадае захаваць у тайне, альбо шляхам выкарыстання службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў, караецца штрафам, або арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
арт. 366. Насілле альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Насілле альбо пагроза насіллем, знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку або спыненні правапарушэнняў, або іх блізкіх з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці або прымусу да змены характару гэтай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовых абавязкаў ці грамадскага абавязку, караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.
Мы хочам падзякаваць усім грамадзянам Навагрудчыны, што падчас спробы арганізаваць масавыя беспарадкі ў асобных гарадах нашай краіны яны не паддаліся на правакацыі, тым самым не далі магчымасці дэстабілізаваць абстаноўку ў нашым горадзе і раёне.
Таксама заклікаем усіх удзельнікаў магчымых супрацьстаянняў вырашаць любыя спрэчныя сітуацыі толькі шляхам дыялогу і перамоў. Толькі адмова ад насілля ўсімі ўдзельнікамі гэтага працэсу дасць магчымасць пазбегнуць непапраўных наступстваў, не дазволіць зламаць чалавечыя лёсы.
Кожны грамадзянін абавязаны выконваць законы нашай краіны, а праваахоўныя органы – забяспечваць правапарадак і спакой.
Р. Вагабаў,
начальнік Навагрудскага РАУС



















