Удзел у мітынгу-рэквіем да Дня Хатынскай трагедыі “Званы Хатыні” прынялі вучні Пятрэвіцкай школы

Удзел у  мітынгу-рэквіем да Дня Хатынскай трагедыі “Званы Хатыні” прынялі вучні Пятрэвіцкай школы

Удзел у мітынгу-рэквіем да Дня Хатынскай трагедыі “Званы Хатыні” прынялі вучні Пятрэвіцкай школы

20 марта 2021 1164
20 сакавіка вучні ДУА”Пятрэвіцкі ВПК д/с-СШ” прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіем да Дня Хатынскай трагедыі “Званы Хатыні”, каб ушанаваць памяць жыўцом спаленых у агні, жыхароў беларускай вёскі Хатынь.
За перыяд з чэрвеня 1941 года па ліпень 1943 года на тэрыторыі Беларусі было спалена 9200 сёл і вёсак, з іх – больш 5 тысяч разам з насельніцтвам ці яго часткаю.

Сярод такіх вёсак аказалася і в.Пудзіна Пятрэвіцкага сельскага савета, дзе было спалена 69 гаспадарак і растраляны 21 жыхар.

Вучні школы ў рамках дзейнасці краязнаўчага клуба “Спадчына”, кіраўнік - настаўнік гісторыі Гірыновіч Т.У., правялі даследчую работу, вынікі якой былі агучаны падчас правядзення мітынгу.

Акордным этапам правядзення мітынгу сталі словы-зварот хатынцаў, якія “ўсталі з попелу”, да жывых людзей: “Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё і Радзіму нашу, і вас, дарагія…Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: няхай смутак абернецца ў вашу мужнасць і сілу, каб змаглі вы зацвердзіць навечна мір і пакой на зямлі. Каб з гэтага часу нідзе і ніколі жыццё не ўмірала”.

У адказ прагучалі словы маладога пакалення: “Родныя, вы нашы. Галовы ў смутку вялікім схіляем перад вамі. Вы прынялі смерць, але не схіліліся перад фашысцкімі забойцамі ў чорныя дні ліхалецця. Памяць аб вас будзе бессмяротнай, як вечная зямля і вечнае яркае сонца над ёю”.

У знак пашаны 6 вучняў выйшлі да помніка з запаленымі лампадкамі схілілі галовы.

Хвілінай маўчання  ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць,  спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны у агні жыхароў Беларусі.

Дадзенае мерапрыемства закранула сэрца кожнага прысутнага.

Мы павінны памятаць гісторыю, гераічнаць і мужнасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Павінны памятаць, каб ніколі такое больш не паўтарылася.

Пятрэвіцкая СШ