Гандаль – адзін з найважнейшых сектараў эканомікі. Па стане гандлю можна меркаваць аб эканамічным развіцці рэгіёну, узроўні жыцця яго насельніцтва.
Сучасныя прадпрыемствы гандлю Навагрудчыны робяць усё, каб забяспечыць жыхароў неабходнымі таварамі. У раёне расце якасць паслуг, адкрываюцца новыя зоны гандлёвага абслугоўвання, удасканальваецца арганізацыя гандлёвых працэсаў. Усё гэта дасягаецца дзякуючы нялёгкай і ўпартай дзейнасці работнікаў гандлёвай сферы.
Выказваем вам падзяку за штодзённую плённую і добрасумленную працу. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце садзейнічаць умацаванню эканамічнага патэнцыялу Навагрудскага раёна, павышэнню ўзроўню абслугоўвання насельніцтва і насычэнню спажывецкага рынку высакаякаснымі таварамі.
Жадаем усім работнікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Міру і дабра вашым сем'ям!