Дасылаем шчырыя віншаванні работнікам і ветэранам архіўнай службы Навагрудчыны з нагоды прафесійнага свята!
З'яўляючыся часткай беларускай і сусветнай архіўнай супольнасці, вы ўносіце дастойны ўклад у памнажэнне дакументальнай спадчыны нашага краю. Сёння вам давераны ключы ад нашай гісторыі. Дзякуючы вашай працы, сабраны і захоўваюцца дакументальныя гістарычныя матэрыялы і інфармацыя пра тых, хто дзень за днём ствараў гэтую гісторыю.
Але сённяшні архіў з'яўляецца не проста месцам для захоўвання першакрыніц – гэта, перш за ўсё, людзі, якія сумленна і прафесійна робяць сваю справу, паспяхова асвойваюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі.
Дарагія сябры! Прыміце словы глыбокай удзячнасці за вашу важную і сацыяльна значную працу. Няхай яна прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, узбагачае ведамі і жыццёвай мудрасцю. Моцнага здароўя і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў.