Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

23 августа 2020 1006

Паважаныя работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Органы дзяржаўнай статыстыкі з'яўляюцца адной з найважнейшых частак сістэмы дзяржаўнага кіравання, якая паспяхова забяспечвае грамадства і органы ўлады ўсебаковай, аб’ектыўнай інфармацыяй.

Асаблівае значэнне ваша дзейнасць набывае ва ўмовах актыўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, накіраваных на ўмацаванне эканомікі і павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Дзякуем вам за добрасумленную, карпатліву працу і ад усёй душы жадаем здароўя і дабрабыту, сіл і натхнення, новых прафесійных дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт                   

Раённы Савет дэпутатаў