Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў падатковых органаў

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў падатковых органаў

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў падатковых органаў

13 июля 2025 197
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў.

Падатковая служба – адно з найбольш эфектыўных і ўплывовых звёнаў дзяржаўнага кіравання, гарант эканамічнай бяспекі краіны і надзейная апора ўлады. За гады існавання падатковай службы ў ёй адбылося шмат змен, і сёння гэта структура, якая дынамічна развіваецца і прымяняе самыя сучасныя тэхналогіі, формы і метады ў сваёй працы.

Перакананыя, што бескампрамісная непрымірымасць да парушэнняў, прафесіяналізм, настойлівасць, кампетэнтнасць, назапашаны вопыт, адказны падыход да справы каманды супрацоўнікаў падатковай службы Навагрудскага раёна стануць трывалай асновай для вашай далейшай паспяховай дзейнасці. Няхай вашы намаганні і надалей спрыяюць развіццю эканомікі Навагрудчыны і павышэнню ўзроўню і якасці жыцця яе жыхароў.

Ад усёй душы жадаем работнікам галіны высокіх вынікаў у прафесійнай дзейнасці, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу, душэўнай стойкасці, дабрабыту, міру і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |