Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя землякі!
9 Мая наша краіна адзначае 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі.
Гэта – асаблівая дата... Колькі подзвігаў здзейснена колькі крыві праліта на шматпакутнай беларускай зямлі! Таму, нягледзячы на мінулыя дзесяцігоддзі, памяць пра Вялікую Айчынную вайну ў нашай краіне захаваецца назаўсёды.
Гэтая памяць глядзіць на нас з фатаграфій у сямейным альбоме, нагадвае пра сябе лёгкім перазвонам франтавых узнагарод нашых ветэранаў.
Мы – нашчадкі тых, хто ўмеў перамагаць. І словы вялікай удзячнасці мы накіроўваем салдатам Перамогі, усім прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія гераічна вынеслі на сваіх плячах неймаверныя цяжкасці, адстаялі гонар і незалежнасць Радзімы, падарылі нам жыццё, будучыню, мір і свабоду.
Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны, за мужнасць і стойкасць, мудрасць і вопыт, за адданасць сваёй краіне.
Паважаныя сябры!
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, энергіі, добрага настрою, прафесійных поспехаў, міру, радасці і дабрабыту ў кожным доме!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.