Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
У гэты дарагі для кожнага беларуса дзень мы схіляем галовы перад гераізмам і мужнасцю абаронцаў Айчыны, аддаём даніну павагі самаадданасці працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады аднаўляў з руін разбураныя гарады і вёскі, будаваў народную гаспадарку, ствараў нацыянальнае багацце.
Дзень Незалежнасці па праву з'яўляецца сімвалам суверэнітэту, нацыянальнай доблесці і славы, увасабляе наша адзінства, патрыятызм і адданасць Радзіме! Сёння Беларусь – гэта моцная і незалежная дзяржава, а народ нашай краіны з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Мы заўсёды будзем ганарыцца вялікім подзвігам нашых землякоў, імкнуцца быць годнымі іх памяці, на іх прыкладзе выхоўваць дзяцей і ствараць светлую будучыню суверэннай, незалежнай і квітнеючай Беларусі.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра! Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба, а ў кожнай сям'і пануе шчасце і дабрабыт!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |