З года ў год у гэтыя хвалюючыя і радасныя дні нашы сэрцы і душы перапаўняе чаканне цудоўнага, светлага і велічнага свята, якое накіроўвае да хрысціянскіх ідэалаў мільёны вернікаў, натхняе іх на добрыя справы. Свята Нараджэння Хрыстова ўмацоўвае веру ў дабро, напаўняе духоўнымі сіламі, дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці – любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі – шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць веры, адданасць роднай зямлі.
Напярэдадні надыходзячага свята жадаем усім здароўя і дабрабыту, згоды і міру. Няхай у гэтыя светлыя дні ўсе мы адчуем сябе адзінай моцнай сям'ёй, якая падтрымае, абароніць і дасць параду, будзе побач у горы і радасці. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і згода, а вера, надзея і любоў ніколі не пакідаюць вашыя сэрцы
А. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. Жук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |