Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 июля 2025 185
Паважаныя жыхары Навагрудскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Наша незалежнасць – гэта вынік подзвігаў усіх, хто не шкадаваў жыцця, адстойваў непахіснасць рубяжоў нашай Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупаванай тэрыторыі. Гэта – наша гісторыя, памяць і наша надзея...

Беражліва захоўваючы памяць пра герояў-вызваліцеляў, жыхары Навагрудчыны добрасумленнай працай і добрымі пачынаннямі працягваюць слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў. Упэўнены, што наша сумесная адказнасць за дабрабыт малой радзімы дапаможа зрабіць родны кут самым прыгожым і яшчэ больш утульным.

Паважаныя землякі! Ад усяго сэрца жадаем вам міру, шчасця, здароўя, аптымізму і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыны. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |