Выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера «Ладзеніцкія гарэзы» Ладзеніцкага дзіцячага сада-базавай школы наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

26 июня 2021 830
Летнія канікулы выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера «Ладзеніцкія гарэзы» пры ДУА Ладзеніцкага дзіцячага сада-базавай школы праводзяць цікава і з карысцю. У пачатку лагернай змены выхаванцы разам з педагогамі здзейснілі ўнікальную па сваёй важнасці экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся аб гісторыі трагедыі Хатыні, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года.

Юныя экскурсанты прайшлі па клінападобнай дарозе з белага мармуру, якая сімвалізуе апошні шлях жыхароў Хатыні. А таксама даведаліся, як на месцы спаленай вёскі з'явіўся мемарыял, які наведваюць больш за дзвесце тысяч чалавек за год.

Акцэнт у дадзенай экскурсіі быў зроблены не проста на гістарычныя факты, а на лёсы рэальных людзей – якія загінулі, і якія выжылі ў гэтай страшнай вайне, якія не па чутках ведаюць, што такое страх, боль і смерць.

Пасля наведвання Мемарыяльнага комплексу «Хатынь» рабят чакаў пад'ём на Курган Славы, які з'яўляецца сімвалам свабоды нашай краіны. Шлях да вяршыні Кургана Славы складаецца з 241 прыступку. На вяршыні Манумента дзеці захапіліся ўзрушаючым выглядам наваколля, які стаў фінальным акордам нашай экскурсіі.

Таццяна Раманюк,

выхавацель аздараўленчага лагера «Ладзеніцкія гарэзы» ДУА «Ладзеніцкага дзіцячага сада-базавай школы»