Выхаванцы Нягневіцкай школы пакланіліся землякам каля брацкай магілы

Выхаванцы Нягневіцкай школы пакланіліся землякам каля брацкай магілы

27 апреля 2025 168

Знаёмства з Днём Перамогі – важны этап у развіцці дзяцей. Гэтае свята абуджае самыя лепшыя патрыятычныя пачуцці ў дашкольнікаў ў адносінах да сваёй краіны, гонар за продкаў і ўпэўненасць у сілах роднай дзяржавы.


Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў спецыяльнай групе прайшоў тэматычны дзень «Расказваем дзецям пра вайну», куды мы запрасілі загадчыка Харосіцкага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Вянеру Бевз. Вянера Маўліеўна паведаміла, што нямногія ўдзельнікі вайны засталіся ўжывых, але прачытаць іх успаміны ці паглядзець фатаграфіі з сямейнага альбома, мы павінны, каб запомніць кожны факт, кожны кадр, каб ведаць і памятаць пра людзей, якія набліжалі Перамогу.

Педагогі прачыталі і абмеркавалі з выхаванцамі апавяданне Л. Касіля «Твае абаронцы», сумесна па фотаздымках разглядвалі памятныя месцы нашай краіны: Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Курган Славы, плошча Перамогі, што спрыяла фарміраванню ў дзяцей уяўленняў пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці ўнікалі ў сэнс слоў «вайна», «перамога», «мужнасць», «слава», «ветэраны».



Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей пазнавальная гутарка «Голуб міру». Аказваецца, што галубы таксама былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, яны здзяйснялі ваенныя подзвігі, імкнучыся да стварэння міру на зямлі. Галубы пераносілі ваенныя пасланні з аднаго баявога месца ў іншае. Дзеці даведаліся, што голуб міру азначае любоў, чысціню і надзею. Белы голуб стаў сімвалам міру нездарма. Ён быў прысвечаны заканчэнню Другой сусветнай вайны: ніхто не хацеў, каб такая вялікая трагедыя паўтарылася зноў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі, задавалі пытанні, дзяліліся ўраджаннямі аб убачаным і пачутым, а пасля з асаблівым задавальненнем выконвалі размалёўкі, прысвечаныя Дню Перамогі.




У гэты дзень педагогі сумесна з выхаванцамі наведалі брацкую магілу, дзе пахаваны мірныя жыхары, расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі 23 ліпеня 1942 года, што знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Нягневічы. А яшчэ ўсклалі кветкі – знак памяці, павагі тым, хто цаной свайго жыцця адстаяў нашу Радзіму і загінуў, абараняючы яе.


Толькі ведаючы гісторыю краіны, народа, сям'і, дзеці вырастаюць ўсебакова развітымі людзьмі.

Вольга Война, настаўнік- дэфектолаг

Вольга Карповіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |



Автор: Ольга Писар, «НЖ»