У Навагрудку прайшлi рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

У Навагрудку прайшлi рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

У Навагрудку прайшлi рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

30 августа 2024 507

30 жніўня ў парафіі Святога Архангела Міхаіла ў г. Навагрудку стартавалі рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, якія працягнуцца тры дні. Адным з першых мерапрыемстваў у рамках рэкалекцый стаў Крыжовы шлях. Святары і сёстры, дарослыя і дзеці ішлі працэсіяй вуліцамі горада, звярталіся да Бога з малітвамі аб прабачэнні, прасілі заступніцтва за наш край і за ўсю краіну.


Падчас Крыжовага шляху былі прайграныя асноўныя моманты крыжовых пакут Збавіцеля. Ён складаўся з 14 стаянняў, якія сімвалізуюць дарогу Ісуса на Галгофу.


– У вогуле сутнасць хрысціянства палягае на пакаянне. Калі чалавек хоча зрабіць першы крок да Бога, перш за ўсё ён павінен пакаяцца за свае грахі, прызнаць свае памылкі, зразумець, што ён не ішоў добрым шляхам. І менавіта дзеля гэтага мы праводзім рэкалекцыі. Каб вернікі разумелі, наколькі важна пакаянне. Акрамя таго, вакол нас вельмі шмат людзей далекіх ад Бога. Мы павінны маліцца і за іх, перапрашаць за грахі людзей, якія яшчэ не сталі на праведны шлях, – адзначыў пробашч парафіі Святога Міхаіла Арханёла г. Навагрудка ксёндз Юрый Жэгарын. – Так склалася, што ўжо трэці год запар у Навагрудку праходзяць пакутніцкія малітвы і Крыжовы шлях вуліцамі горада. Я лічу, что гэта падзея сапраўды ўнікальная. Малітвамі мы яшчэ больш асвячаем наш горад, нашу краіну.  


Удзельнікі духоўных выхадных, якія мелі асаблівае жаданне, маглі здзейсніць пост на хлебе і вадзе не толькі за сябе, але і за тых людзей, якія яшчэ не прыйшлі да пакаяння.


31 жніўня адбылася пакутная пілігрымка ва Уселюб.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok | 


Автор: Карина Вальшонак, «НЖ»