У Навагрудку 19 чэрвеня ў касцёле святога Міхала Арханёла адбылося ўрачыстае асвячэнне алтара Святога Крыжа, якое здзейсніў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, і адкрыццё мастацкай выстаўкі «Храмы Радзімы» мастака Анатоля Наліваева.

– Алтар у навагрудскім касцёле разам з іншымі элементамі святыні быў знішчаны ў пасляваенныя гады. Некалькі месяцаў таму намаганнямі вернікаў алтар Святога Крыжа быў адбудаваны паводле старых фотаздымкаў, – расказаў ксёндз Юрый Жэгарын, настаяцель парафіі Святога Арханёла Міхала г. Навагрудка. – Ансамбль барочнага алтара ўпрыгожвае фігура ўкрыжаванага Езуса Хрыста, якая, паводле версіі некаторых гісторыкаў, паходзіць са знішчанага касцёла айцоў езуітаў у Навагрудку, які не захаваўся.
А таксама ў гэты дзень прайшло ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі «Храмы Радзімы» мастака Анатоля Наліваева, якога мастацтвазнаўцы называюць «Напалеонам Ордай ХХ стагоддзя». Экспазіцыя складаецца амаль з 78 мастацкіх твораў, на якіх страчаныя касцёлы з усёй Беларусі.
Падчас адкрыцця выстаўкі гасцей вітаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Шмат цёплых, шчырых слоў пра мастака Анатоля Наліваева сказалі яго сябры, мастацтвазнаўцы, знаёмыя.
Анатоль Наліваеў – мастак, які зафіксаваў руіны пасляваеннага Мінска і стварыў галерэю партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Збіральнік старажытнаяўрэйскай песеннай спадчыны, спявак, які вучыўся ў Міхася Забэйды-Суміцкага. Сапраўдны энцыклапедыст культуры. Нарадзіўся ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці. У 1941 годзе 10-гадоваму Анатолю з маці ўдалося збегчы з Мінску, дзе ў той час жыла сям’я мастака. Анатоль Наліваеў з дзяцінства валодаў фатаграфічнай памяццю, што дазволіла яму ўжо з 14 гадоў патаемна замалёўваць разбураны Мінск (у 1940-1950-я гады фатаграфаваць і замалёўваць сталіцу было забаронена, але хто звяртаў увагу на хлопца). Да 1960 года ён паспеў адлюстраваць старыя кварталы Мінска.

Вялікая каштоўнасьць твораў мастака ў тым, што яны з фатаграфічнай дакладнасьцю ўзнаўляюць панарамы разбураных гарадоў і мястэчак, храмаў, помнікаў культуры.

Вольга Зачосава, «НЖ»