Цікавы урок матэматыкі, прысвечаны Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі, прайшоў у Гарадзечненскай школе

Цікавы урок матэматыкі, прысвечаны Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі, прайшоў у Гарадзечненскай школе

11 Апреля 2021 163
Цікава і пазнаваўча для вучняў 2 класа Гарадзечненскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Навагрудскага раёна  прайшоў урок матэматыкі, прысвечаны Юрыю Гагарыну, першаму чалавеку, які на караблі “Усход” упершыню здзейсніў  арбітальны аблёт Зямлі за 108 хвілін і гэта стала магутным прарывам у засваенні космасу.

Урок пачаўся з энергетычнай зарадкі, а каб праца ішла хутка і ўпэўнена, патрэбна была для розуму трэніроўка, якая прайшла ў выглядзе вуснага ліку.

Разам з рабятамі ўспомнілі сваіх беларускіх касманаўтаў: Пятра Клімука, Алега Навіцкага, Уладзіміра Кавалёнка.


На працягу ўрока вучні працавалі па экіпажах. У склад экіпажа ўвайшлі: камандзір, штурман, пілоты. Экіпажы вялі спаборніцтвы паміж сабой. Па выніку работы патрэбна было вызначыць лепшы экіпаж. Для гэтага вучні рашалі прыклады па алгарытму на хуткасць, вучыліся рашаць задачу рознымі спосабамі, складалі схемы да задач, праводзілі даследчую работу.

Як вынік, з невялікім адрывам, пераможцам стаў экіпаж імя Пятра Клімука, камандзірам якога была Сакевіч Софія.                                                                                                             

Таццяна Жызнеўская,

настаўніца пачатковых класаў Гарадзечненскага д/с-СШ