Тэматычны дзень “Прышпіліце рэмень бяспекі” прайшоў у Нягневіцкім яслях-садзе

Тэматычны дзень “Прышпіліце рэмень бяспекі” прайшоў у Нягневіцкім яслях-садзе

Тэматычны дзень “Прышпіліце рэмень бяспекі” прайшоў у Нягневіцкім яслях-садзе

31 декабря 2020 713

Дзеці – самыя безабаронныя ўдзельнікі дарожнага руху. Калі з імі нешта адбываецца ў дарозе, у гэтым заўсёды вінаватыя дарослыя. З мэтай зніжэння ўзроўню дарожна-транспартнага траўматызму педагогі, дзеці і бацькі спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ Нягневіцкага ясляў-сада прынялі ўдзел у прафілактычным мерапрыемстве “Прышпіліся!”, што праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя Наваградчыны, і правялі тэматычны дзень “Прышпіліце рэмень бяспекі”.


З дзецьмі была праведзена гутарка “Як паводзіць сябе ў аўтамабілі”, дзе дзеці замацавалі правілы паводзін. З цікавасцю гулялі ў дыдактычную гульню “Збяры знак” і лато “Дарожныя знакі”, намалявалі чырвоныя сэрцайкі-сімвал дзіцячага жыцця, якое павінна быць яркім і шчаслівым і ўручылі іх сваім бацькам.



Каб нагадаць бацькам аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі пры перавозцы дзяцей у салоне аўтамабіля педагогамі былі распаўсюджаны агітацыйныя лісты “Прышпіліце самае дарагое!”



Жыццё дзіцяці – неацэнна і з гэтым пагодзіцца кожны!

Святлана Міхалкевіч,

Выхавальнік Нягневіцкага я/с