Гэта патрэбна не мёртвым, гэта патрэбна жывым. Рэквіем памяці адбыўся на Навагрудчыне

Гэта патрэбна не мёртвым, гэта патрэбна жывым. Рэквіем памяці адбыўся на Навагрудчыне

Гэта патрэбна не мёртвым, гэта патрэбна жывым. Рэквіем памяці адбыўся на Навагрудчыне

11 декабря 2024 333

8 снежня 1941 года – трагічная старонка ў гісторыі Навагрудчыны. 83 гады таму ў гэты дзень ахвярамі генацыду сталі 5000 навагрудскіх яўрэяў. «Гэта патрэбна не мёртвым, гэта патрэбна жывым» – пад такім лозунгам па ініцыятыве УК «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей», на месцы масавага знішчэння ў в. Скрыдлева 8 снежня адбыўся рэквіем памяці.

Сярод удзельнікаў памятнага мерапрыемства – А.Л. Максімовіч, намеснік начальніка Навагрудскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, удзельнікі раённага ваенна-патрыятычнага клуба «Багіра» сярэдняй школы №4 імя П.А. Мазуры разам з кіраўніком клуба Г.К. Ігуменавай, вучні кадзецкіх класаў сярэдняй школы №7 з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні В.А. Дзянісавым і класным кіраўніком І.В. Баярэвіч, былы работнік упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Н.В. Багацішчава.


Пранізлівыя словы аб ахвярах генацыду выказала Л.В. Пелудзь, старшы навуковы супрацоўнік Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея. З суперажываннем і разуменнем жаху той масавай трагедыі слухалі яе вучні і ўсе прысутныя. Са свечкамі ў руках, схіліўшы галовы перад помнікам ахвярам нечалавечых дзеянняў фашыстаў, яны добра разумелі: гэта не павінна паўтарыцца.

Каля помніка былі пастаўлены свечкі, ускладзены жывыя кветкі.

Завяршыўся рэквіем памяці хвілінай маўчання.



Бушма У. В., дырэктар, Варава А. М., навуковы супрацоўнік Навагрудскага  гістарычна-краязнаўчага музея

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |