Захаванне традыцый беларускай культуры ў дашкольным узросце адбываецца праз знаёмства дзяцей з беларускім фальклорам, народнымі гульнямі, народнымі інструментамі, роднай мовай, танцамі.
Нашы педагогі шчырыя прыхільнікі беларускай культуры, і менавіта яны першыя знаемяць дзяцей з музычнай спадчынай свайго народа. Важна, каб атмасфера дашкольнай установы была прасякнута беларускай творчасцю, захаваннем спадчыны беларускай культуры.На музычным занятку дзеці пазнаеміліся з беларусскімі народнымі інструментамі, з іх гучаннем. Дашкольнікі погулялі ў гульню “Знайдзі інструмент”, “На чым я іграю”. З вялікім задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў ансамблі “Вяселы бубен”.
Выкарыстанне народнай творчасці ў дзіцячай установе - гэта не толькі развіцце мастацкіх здольнасцей дзяцей, але каштоўны спасаб захавання беларускіх традыцый .
Юлія Слабодчыкава,
музычны кіраўнік я/с №6 г.Навагрудка